Гімназія № 14 г.Мінска

 Памяткі для бацькоў

 Памяткі для дзяцей

 Плакаты па правілах дарожнага руху

 Курыльныя сумесі

 Атрад ЮІДР "Светлафор"

 Азбука бяспекі Міністэрства па надзвычайным сітуацыям РБ

 Пакет бяспекі

Новыя пешаходныя пераходы з'явіліся ў  Заводскім раёне сталіцы

З мэтай павышэння бяспекі руху пешаходаў, на тэрыторыі Заводскага раёна г. Мінска абсталявана 2 прыпаднятыя пешаходныя пераходы: па вул. Ауэзава, 6 і па вул. Я.Райніса, 24, - распавяла вядучы спецыяліст па АіП АДАІ Заводскага РУУС г. Мінска Таццяна Лапко. Абодва пераходы абсталяваны паблізу ўстаноў адукацыі: пешаходны пераход па вул. Ауэзава размешчаны паблізу ДУА «Сярэдняя школа № 143 г. Мінска». Тут устаноўлена ўтрымліваючая пешаходная агароджа, якая выключае магчымасць выхаду пешаходаў, а ў прыватнасці дзяцей, на праезжую частку. Пешаходны пераход па вул. Райніса таксама знаходзіцца на шляху руху дзяцей, бо недалёка размешчана ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска, ДУА «Сярэдняя школа № 82 г. Мінска» і яшчэ 5 дзіцячых дашкольных устаноў. Як адзначылі ў ДАІ, асаблівую ролю адыгрывае тое, што пераходы выкананы прыпаднятымі: гэта прымусіць кіроўцаў знізіць хуткасць, рухаючыся на ўчастку вуліцы, дзе інтэнсіўнасць руху дзяцей досыць высокая. Дадзеныя інжынерныя рашэнні накіраваны на прафілактыку парушэнняў з боку пешаходаў і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей.

 

                                Схема бяспечнага руху вучняў гімназіі