Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Комплекс фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння

крыніца спорта і здароўя, якая стала любімым месцам дзяцей і дарослых, кузняй здароўя і замацавання навыку здаровага ладу жыцця, школай выхавання будучых алімпійцаў.

Дадзеныя спартыўныя збудаванні дазваляюць ажыццяўляць у гімназіі арганізацыю і правядзенне на працягу ўсяго навучальнага года штомесячных дзён здароўя, спартыўных спаборніцтваў, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Пры гэтым настаўнікамі фізічнай культуры і здароўя выкарыстоўваюцца разнастайныя актыўныя, формы адпачынку, якія здымаюць назапашанае ў працэсе навучання псіхічнае, інтэлектуальнае і фізічнае стому, і якія спрыяюць паляпшэнню фізічнай і разумовай працаздольнасці навучэнцаў.
З мэтай павышэння эфектыўнасці праводзіцца фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы вырашаецца шэраг пастаўленых гімназіяй задач.

Мэта:
- фарміраванне фізічнай культуры асобы ў працэсе вырашэння узаемазвязаных педагагічных, гігіенічных і прыкладных задач.
Задачы:
- аказанне метадычнай падтрымкі настаўнікам гімназіі па ўдасканаленню рэзультатыўнасці адукацыйнага працэса на падставе сучасных педагагічных і інфармацыйных тэхналогій.
- фарміраванне ў навучэнцаў здаровага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры і спорту.
- стварэнне ўмоў і садзейнічанне навучэнцам ў захаванні і паляпшэнні здароўя сродкамі фізічнай культуры і спорту.
- адбор перспектыўных і таленавітых у відах спорту навучэнцаў, якім рэкамендаваны дадатковыя заняткі.
- цеснае ўзаемадзеянне з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па фарміраванні здаровага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры і спорту.

Матэрыяльна-тэхнічная база 

  • басейн;
  • спартыўны стадыён;
  • футбольнае поле;
  • 2 валейбольныя, баскетбольная, гандбольная пляцоўкі;
  • гімнастычны гарадок;
  • лёгкаатлетычнае ядро: прамая і кругавая бегавыя дарожкі, ямы для скачкоў, сектар для кідання;
  • 2 спартыўных залы;
  • памяшканні для захоўвання лыж, а таксама абсталявання і інвентара;
  • пакой дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў;
  • музей ІІ выставачныя залы: Партызанскай славы, Беларускага побыце, Музычных інструментаў;
  • сталярная і слясарная майстэрні. 

У комплексе збудаваны басейн с шасцю водными дарожкамі даўжынёй 25 метраў, душавыя пакоі, утульныя гардэробы, дзве спартыўныя залы. У будынку комплекса абсталяваны сталярная і слясарная майстэрні для заняткаў тэхнічнай працы.

Басейн

Басейн складаецца з шасці водных дарожак памерам 12х25. Плошча басейна складае – 300 м2. Глыбіня: max - 180 см, min - 100 cм, Прапускная магчымасць – 50 чалавек.

Санітарна-гігіенічны комплекс басейна

Санвузлы, пакоі гігіены, абсталяваныя на ўзроўні сучасных стандартаў – садзейнічае фарміраванню культуры гімназістаў.

Гардэробы, мужскія і жаночыя распранальні, душавыя пакоі, абсталяваныя на ўзроўні сучасных стандартаў.

 
Кабінет амбулаторнага кантроля і медыцынскай дапамогі

На базе фізкультурна-аздараўленчага комлекса створаны ўмовы безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Спартыўныя залы (вялікая і малая)

Вяліка зала – размер 12х24 м. Малая зала – размер 10х10 м. Спартыўныя памяшканні адпавядаюць дзяржаўнаму сацыяльнаму стандарту па нарматыўнаму забяспячэнню будынка фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прынычэння – на аднаго навучэнца 1,24 м2.

 
Памяшканне для захавання абсталявання і інвентара


 Памяшканее для захавання лыжнага інвентара

 Футбольнае поле

Плошча поля складае 6000 м2. Памеры 100х60. Пакрыццё - трава.

Бегавая дарожка

Працягласць дарожак – 400 м. Прамая – 100 м. 4 паласы. Пакрыццё – асфальт.

 
Баскетбольная пляцоўка

Памеры 18х30 м. Пакрыццё - асфальт.

Скачковая яма

Працягласць дарожкі – 25 м. Памер 3х8 м. Пакрыццё - пясок.



Гандбольная пляцоўка

Памеры – 18х36 м.


Кіраўніцтва нашай краіны адной з асноўных задач ў адукацыйным працэсе лічыць задачу фарміравання ў маладога пакалення каштоўнага стаўлення да ўласнага здароўя, навыкаў культуры здаровага ладу жыцця, далучэння да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

І вялікія перамогі абавязкова будуць у нашых руках: у гімназіі №14 выхаваны зоркі вялікага спорту сусветнай велічыні: Андрэй Зыгмантовіч  ігрок зборнай, чэмпіён Савецкага Саюза і Беларусі па футболу; Уладзімір Гурскі – ігрок зборнай, чэмпіён Савецкага Саюза па плаванню, Сяргей Мінчукоў і Уладзімір Лосеў  ігракі зборнай па грэблі, сёння  заслужаныя трэнеры, Сяргей Карнееў  ігрок зборнай каманды Беларусі на алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане па боксу.

Андрэй Зыгмантовіч

Сяргей Карнееў

Сяргей Мінчукоў