Па цяністай ліпавай алеі, якая працягнулася ўздоўж вуліцы Васняцова, вы трапіце ў нашу незвычайную гімназію № 14. Незвычайнай яна здаецца ўжо здалёк: вялізны будынак, які складаецца з пяці карпусоў. Кажуць, такой прасторнай школы нямя нідзе ў Беларусі. Незвычайная наша гімназія яшчэ і тым, што сярод шматлікай большасці рускамоўных школ нашай сталіцы мы – адны з тых, хто зберагае вернасць роднаму беларускаму слову, хто справай даказвае, што няма народа без роднай мовы і роднай спадчыны.
З гісторыі гімназіі
1968 г. - адкрыццё сярэдней школы № 111.
1991 г. - школа атрымала статус гімназіі з беларускай мовай навучання.
2001 г. - дзяржаўная атэстацыя з прысваеннем гімназіі парадкавага нумару 14.
2007 г. - дзяржаўная акрэдытацыя і атрыманне статуса юрыдычнай асобы.
2008 г. - атрыманне фінансавай самастойнасці.
2004–2007гг. – інавацыйная пляцоўка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па апрабацыі і ўкараненні мадэлі мульціпрофільнага навучання.
2007–2008гг. – Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў па мульціпрофільным навучанні на базе адукацыйнай установы.
2007 – 2008гг. – гарадскі рэсурсны цэнтр па комплекснай інфарматызацыі.
2008–2009гг. – інавацыйная пляцоўка па “Укараненні мадэлі інавацыйнага цэнтра павышэння кваліфікацыі педагогаў па асваенні адукацыйных тэхналогій”.
з 2008 г. – гарадскі рэсурсны цэнтр прыродазнаўча-матэматычнага, гуманітарнага, выхаваўчага кірункаў
з 2013 г. - інавацыйная пляцоўка па "Укараненні мадэлі кіравання педагагічнымі ініцыятывамі як рэсурса развіцця ўстановы адукацыі"
з 2016 г. - інавацыйная пляцоўка па тэме "Укараненне мадэлі фарміравання і развіцця даследчай кампетэнтнасці навучэнцаў на аснове духоўнай і культурнай спадчыны"