Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Школьная форма

ВЫПІСКА
З ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 красавіка 2025 г. № 72
Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 322

ГЛАВА 3
ПАТРАБАВАННІ ДА ДЗЕЛАВОГА СТЫЛЮ АДЗЕННЯ

23. Дзелавы стыль адзення– гэта строгі вытрыманы стыль адзення, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы школьнага адзення з размяшчэннем на адным з элементаў эмблемы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенцы).

24. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат)– пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, сарафан, сукенка.

У зімовы час у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны світар. 

У Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска” для навучэнцаў  зацверджаны абавязковы элемент школьнай формы - валошкавая камізэлька з эмблемай гімназіі.

Другім элементам школьнай формы абраны чорныя спадніцы (дзяўчаты) і чорныя штаны.