Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Інавацыйны праект

ІННАВАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ (2024-2026)

КАМПЕТЭНТНАСНЫ ПАДЫХОД ПРЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ІНАВАЦЫЙНАГА ПРАЕКТА Ў АДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЕ

Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне практыка-даследчай дзейнасці педагогаў у працэсе рэалізацыі інавацыйнага праекта

Укараненне мадэлі навукова-метадычнага суправаджэння дзейнасці педагогаў па педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Кіраўнік праекта Гарохава Марыя Іванаўна, дырэктар гімназіі.

Срокі рэалізацыі верасень 2024 – май 2026.

Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне практыка-даследчай дзейнасці педагогаў у працэсе рэалізацыі інавацыйнага праекта. 

Мэта інавацыйнага праекта: развіццё кампетэнтнасці педагогаў у галіне педагагічнай прафілізацыі адукацыйнага працэсу пры дапамозе арганізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі НМС іх дзейнасці. 

Задачы:

1. Выявіць і прааналізаваць існуючыя цяжкасці ў дзейнасці педагогаў па педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Распрацаваць праграмы НМС дзейнасці педагогаў па педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Рэалізаваць НМС дзейнасці педагогаў па педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

4. Ацаніць эфектыўнасць рэалізацыі НМС дзейнасці педагогаў па педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

5. Абагульніць вынікі інавацыйнай дзейнасці па ўкараненні мадэлі НМС дзейнасці педагогаў па педагагічнай прафілізацыі ў масавую адукацыйную практыку.

Чаканыя эфекты рэалізацыі праекта:

павышэнне эфектыўнасці педагагічнай прафілізацыі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі;

развіццё прафесійных кампетэнцый кіраўнікоў у галіне арганізацыі суправаджэння дзейнасці педагогаў, уцягнутых у працэс педагагічнай прафілізацыі;

папулярызацыя і павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі ў грамадстве. 

Кансультанты праекта:

Жук Аляксандр Іванавіч, установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, рэктар, доктар педагагічных навук, прафесар;

Ягорава Юлія Мікалаеўна, установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, намеснік начальніка цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі. 

Творчая група педагогаў-наватараў

Гарохава М.І., дырэктар гімназіі, агульнае кіраўніцтва праектам;

Гурыновіч А.У., намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, адказная за выкананне праграмы інавацыйнай дзейнасці, арганізацыйна-метадычнае, вучэбна-метадычнае, інфармацыйнае забеспячэнне інавацыйнай дзейнасці;

Ганзеева А.А., намеснік дырэктара па вучэбна рабоце, адказная за выкананне праграмы інавацыйнай дзейнасці, арганізацыйна-метадычнае, вучэбна-метадычнае, інфармацыйнае забеспячэнне інавацыйнай дзейнасці;

Знак Н.А., настаўнік інфарматыкі, арганізацыя работы па інфармацыйным забеспячэнні інавацыйнай дзейнасці;

Сабалеўская М.У., педагог-псіхолаг, арганізацыя работы па ўкараненні інавацыйнай дзейнасці;

Пенкіна К.А., настаўнік англійскай мовы, арганізацыя работы па ўкараненні інавацыйнай дзейнасці;

Тарасенка В.Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, арганізацыя работы па ўкараненні інавацыйнай дзейнасці;

Яцына І.Д., настаўнік біялогіі, арганізацыя работы па ўкараненні інавацыйнай дзейнасці;

Фундарэнка В.М., настаўнік пачатковых класаў, арганізацыя работы па ўкараненні інавацыйнай дзейнасці;

Палякова І.М., настаўнік абслугоўвай працы, арганізацыя работы па ўкараненні інавацыйнай дзейнасці;

Блешчава Т.В., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, арганізацыя работы па ўкараненні інавацыйнай дзейнасці;

Долбік А.А., настаўнік хіміі, арганізацыя работы па ўкараненні інавацыйнай дзейнасці.