Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Музей музычных інструментаў

Музей народных інструментаў гімназіі з'яўляецца часткай адукацыйнай і выхаваўчай сістэмы ўстановы і адначасова  вучэбным пакоем, экскурсійнай пляцоўкай,  творчай майстэрняй.

Музей – гэта цэнтр духоўна–маральнага, грамадзянска-патрыятычнага і эстэтычнага выхавання. Ён спрыяе развіццю сатворчасці, актыўнасці, самастойнасці навучэнцаў у працэсе збора, даследвання, апрацоўкі, афармлення і прапаганды матэрыялаў, якія маюцьвыхаваўчую і пазнавальную каштоўнасць.

Музей існуе 08.09.2016 года. Асновай для ўтварэння музея паслужыла калекцыя музычных інструментаў, сабраная настаўнікам гімназіі, Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Дзмітрыевічам Ровенскім.

У музеі прадстаўдены наступныя экспазіцыі:

* экспазіцыя клавішна-пнеўматычных музычных інструментаў

- гармонікі

- баяны

- акардэоны

- бандоніан

- фізгармоніка

*экспазіцыя духавых народных інструментаў

- дудкі

- жалейкі

- ражкі

- дуды

- акарыны

- свістулькі

*экспазіцыя духавых інструментаў

- трубы (альт і ценар)

- туба

- кларнет

- карнет

*экспазіцыя струнных музычных інструментаў

- цымбалы

- цытра

- домра

- гітара

- балалайка

*экспазіцыя гісторыі Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Дударыкі”

- фотаздымкі, ганаровыя граматы і дыпломы, узнагароды з конкурсаў і фестываляў з розных куткоў свету.

Музей займае важнае месца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстановы. Ён дапамагае запаліць іскрынку любові і цікавасці да жыцця свайго народа.

Фотаматэрыялы