
Асноўныя элементы даследавання
Навукова-даследчая дзейнасць вучняў
Пашпарт даследчай работы
Требования к научно-исследовательской работе

Матэрыялы навукова-практычных канферэнцый для навучэнцаў аформлены ў выглядзе зборнікаў матэрыялаў. знаходзяцца ў адкрытым доступе для карыстання ў рабоце ў метадычным кабінеце гімназіі (каб.221)
ПАЛАЖЭННЕ АБ НАВУКОВЫМ ТАВАРЫСТВЕ НАВУЧЭНЦАЎ
Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 14 г. Мінска”
1. Агульныя палажэнні
1.1. Навуковае таварыства навучэнцаў (далей – таварыства) Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 14 г. Мінска” з’яўляецца самастойным фарміраваннем, якое аб’ядноўвае навучэнцаў гімназіі №14, здольных да навуковага пошуку, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню, якія імкнуцца да паглыблення ведаў як па асобных прадметах, так і ў галіне сучасных навуковых ведаў.
1.2. Непасрэднае кіраўніцтва таварыствам ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце.
1.3. Вышэйшым органам таварыства з’яўляецца сход. Агульны сход праводзіцца ў пачатку навучальнага года пасля таго, як у гімназіі вывучаны навуковыя інтарэсы навучэнцаў і іх стаўленне да навуковай дзейнасці. На ім зацвярджаецца савет, у які ўваходзіць па 1 прадстаўніку з кожнага класа, зацвярджаецца план работы на год. Пасяджэнні савета праводзяцца 1 раз у месяц.
1.4. Гімназічная навукова-практычная канферэнцыя праводзіцца 1 раз у год у сакавіку.
2. Мэта і задачы навуковага таварыства навучэнцаў
Мэта: пашырэнне кругагляду навучэнцаў у галіне дасягненняў айчыннай і замежнай навукі.
Задачы:
- выяўленне найбольш адораных навучэнцаў у розных галінах навукі і развіццё іх творчых здольнасцеў;
- актыўнае ўключэнне ўсіх навучэнцаў гімназіі ў працэс самаадукацыі і самаразвіцця;
- удасканаленне ўменняў і навыкаў самастойнай працы навучэнцаў, павышэнне ўзроўню ведаў і эрудыцыі ў тых галінах навукі, якія іх цікавяць;
- арганізацыя навукова-практычнай дзейнасці навучэнцаў для ўдасканалення працэсу навучання і прафарыентацыі.
3. Асноўныя напрамкі работы
3.1. Уключэнне ў навукова-практычную дзейнасць здольных навучэнцаў у адпаведнасці з іх навуковымі інтарэсамі.
3.2. Фарміраванне ўмення работы з навуковай літаратурай, культуры навуковага і практычнага даследавання.
3.3. Знаёмства і супрацоўніцтва з прадстаўнікамі навукі ў пэўнай галіне ведаў, аказанне практычнай дапамогі навучэнцам у правядзенні эксперыментальнай і даследчай работы.
3.4. Арганізацыя індывідуальных кансультацый прамежкавага і выніковага кантролю ў ходзе навуковых і практычных даследаванняў навучэнцаў.
3.5. Прыцягненне навуковых сіл да кіраўніцтва навуковымі работамі навучэнцаў.
3.6. Рэцэнзаванне навуковых работ навучэнцаў пры падрыхтоўцы іх да ўдзелу ў конкурсах і навукова-практычных канферэнцыях.
3.7. Падрыхтоўка, арганізацыя і правядзенне навукова-практычных канферэнцый, турніраў, алімпіяд.
3.8. Рэдагаванне і выданне матэрыялаў вучнёўскіх навукова-практычных канферэнцый.
4. Структура навуковага таварыства навучэнцаў
4.1. Куратар таварыства – намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
4.2. Старшыня таварыства – навучэнец 9-11 класаў.
4.3. Члены таварыства – прадстаўнікі класных калектываў 5-11 класаў (1 чалавек ад класа).