На падставе рашэння Каардынацыйнага Савета па праблемах сеткавага метадычнага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі ДУА “Гімназія №14 г. Мінска” быў прысвоены статус рэсурснага цэнтру па выхаваўчай рабоце па накірунку “Выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў вучняў цэласных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, умення мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час”. Рэалізацыя задач рэсурснага цэнтру адбываецца на аснове праекта “Вялікае сэрца маленькага беларуса”.
Мэта праекта - стварэнне адзінай выхаваўчай прасторы ў шосты школьны дзень, якая спрыяе асабістаму росту вучняў, іх самавызначэнню, самаўдасканаленню, самарэалізацыі ў разнастайных відах дзейнасці, а таксама іх паспяховай станоўчай сацыялізацыі.
Задачы праекта:
- стварыць мадэль арганізацыі шостага школьнага дня для рэалізацыі выхаваўчых функцый адукацыйнага працэсу ў шосты школьны дзень;
- садзейнічаць творчаму асабоваму развіццю вучняў, іх самавызначэнню, абапіраючыся на іх індывідуальныя асаблівасці;
- ствараць умовы для асабістай пазіцыі самавыхавання, самастойнай канструктыўнай арганізацыі вольнага часу;
- пашыраць культурную прастору асобы вучня, развіваць яго патэнцыял з дапамогай разнастайных відаў арганізацыі выхаваўчага працэсу ў шосты школьны дзень.
Дадзены праект спрыяе якаснай арганізацыі выхаваўчай работы.
Мадэль арганізацыі і правядзення шостага школьнага дня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №14 г. Мінска” складаецца з:
1. Упраўленчай мадэлі арганізацыі шостага школьнага дня;
2. Мадэлі прасторавай арганізацыі;
3. Мадэлі індывідуальнай траекторыі выхавання асобы вучня;
4. Мадэлі ўзаемадзеяння.
Распрацавана цыклаграма арганізацыі шостага школьнага дня.
Дзень тыдня | Этап падрыхтоўкі |
Панядзелак
| Падвядзенне вынікаў папярэдняга шостага школьнага дня. Абвяшчэнне адміністрацыяй новай тэмы. Інфармаванне на сайце і стэндах. |
Аўторак
| Работа цэнтраў па планаванню мерапрыемстваў у рамках зададзенай новай тэматыкі. |
Серада
| Складанне агульнага плану. Работа цэнтраў па падрыхтоўцы да суботы. |
Чацвер
| Абвяшчэнне агульнага плану на тыдзень праз сайт, інфармацыйныя стэнды, класных кіраўнікоў. Работа цэнтраў па падрыхтоўцы да суботы.
|
Пятніца
| Работа цэнтраў па падрыхтоўцы да суботы. Тэхнічная падрыхтоўка выхаваўчай прасторы. |
Субота
| Правядзенне шостага школьнага дня. Анкетаванне па выніках для планавання на наступны тыдзень. |
Адным з галоўных патрабаванняў да выхаваўчага працэсу з’яўляецца сістэма ўзаемадзеяння ўсіх яе кампанентаў.
Мадэль узаемадзеяння ў шосты школьны дзень ДУА “Гімназія №14 г. Мінска”
Для якаснай арганізацыі шостага школьнага дня ў гімназіі была створана ўпраўленчая мадэль. Дадзеная мадэль спрыяе стварэнню ў гімназіі пэўнай сістэстэмы выхаваўчай работы ў цэлым.
Уся мадэль падпарадкоўваецца пэўнай агульнай тэме. Зыходзячы з дадзенай тэмы ўсе цэнтры плануюць сваю работу на шостышкольны дзень. Дадзеная мадэль дапамагае падысці да арганізацыі шостага школьнага дня з пазіцыі не толькі агульнай тэмы, але і дапамагае раскрыць дадзеную тэму з розных напрамкаў арганізацыі выхаваўчай работы ў гімназіі.
Мадэль арганізацыі выхаваўчай прасторы ў шосты школьны дзень
ДУА “Гімназія №14 г. Мінска”
Дадзеныя мадэлі будуць спрыяць таму, што тая вялікая колькасць вольнага часу, якая з’яўляецца ў вучняў у суботу будзе выкарыстана ў разумных умовах і разумна арганізавана, будзе насіць канструктыўны характар. Дадзеная мадэль арганізацыі шостага школьнага дня спрыяе выкананню індывідуальнай траекторыі выхавання асобы кожнага вучня.
Мадэль індывідуальнай траекторыі выхавання асобы вучня
Узаемадзеянне ў трыядзе настаўнік – вучань – сям’я выступае як працэс сатворчасці, які стварае ўмовы для ўсебаковага развіцця вучняў, настаўнікаў, бацькоў, фарміруе адносіны супрацоўніцтва паміж імі. Падмурак гэтай сатворчасці складае сумесная дзейнасць, у працэсе якой ажыццяўляецца ўзаемадзеянне дзяцей на падставе іх асабістых схільнасцей. Пры гэтым узнікае пачуццё прыналежнасці да агульнай справы, патрэба ў зносінах, разуменне і перажыванне сябе і іншых як “мы”.
У выніку практычнага прымянення распрацаваных у гімназіі мадэляўвучні прымаюць актыўны ўдзел у жыцці гімназіі, маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, спакойна ўваходзяць у дарослае жыццё, маюць станоўчую сацыяльную адаптацыю.
Эмблему праекта вучні растлумачылі наступным чынам:
“Я – маленькая асоба, якая жыве і развіваецца ў сям’і, якую я вельмі люблю. Мая сям’я жыве ў горадзе Мінску. Наш горад самы прыгожы, самы любімы. Мой горад знаходзіцца ў маёй краіне – Беларусі. Гэта прыгажуня з зялёнымі косамі і блакітнымі вачамі. Лепшая краіна ў свеце, любімая краіна. У кожным сказе ёсць слова любоў. А ў сапраўдных пачуццяў ёсць толькі адзін сімвал – пылаючае сэрца.