Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Музей Партызанскай славы

Кароткая гісторыя музея Партызанскай славы

Музей Партызанскай славы быў адкрыты 28 кастрычніка 1983 года па ініцыятыве дырэктара СШ № 111 К. А. Пісарыка.

Другое нараджэнне музея – 2005 год. Да 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне экспазіцыі музея былі адноўлены.

Экспазіцыі музея распавядаюць аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, аб зараджэнні партызанскага руха на Беларусі, аб дзеяннях партызан на акупіраванай тэрыторы. У цэнтры зала – макет партызанскай зямлянкі.

Цэнтральная экспазіцыя музея ўтрымлівае матэрыял аб дзейнасці партызанскай брыгады імя Сталіна на тэрыторыі Дзяржынскага раёна у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб партызанах брыгады А.М. Мурашове, П. Н. Хмялеўскім, С. П. Карпаве, В. І. Міхайлічэнка, М. В. Сідараве.

Экспазіцыйны матэрыял збіраўся на працягу 20 гадоў. За апошнія гады экспазіцыі папоўніліся звесткамі пра пасляваеннае жыцце ветэранаў, сабраны матэрыял аб ветэранах вайны, якія пражываюць у мікрараёне гімназіі № 14.

У музеі праводзяцца тэматычныя экскурсіі, урокі Мужнасці і Памяці, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ажыццяўляецца ва ўрачыстай абстаноўцы прыем у члены ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”. Гімназістамі вядзецца пастаянная работа па аказанні дапамогі ветэранам вайны і працы.  Створаны Летапіс успамінаў ветэранаў. 

Экскурсія па музею Партызанскай славы


Тэмы экскурсій

  1. «Пяць  цудаў музея» (абзорная экскурсія)
  2. «Ніхто не забыты, нішто не забыта!» (невядомыя героі вайны)
  3. «Дзень Герояў Айчыны» (знакамітыя ваенныя подзвігі)
  4. «Па слядах народнага подзвіга» (дзейнасць партызанскай брыгады імя Сталіна)
  5. «Упершыню ў школьным музеі» (для самых маленькіх)
  6. “Франтавыя лісты» (ваенная перапіска)
  7. «Невядомая вайна» (вайна ў паўсядзённым жыцці)
  8. «Шум зброі заглушае голас законаў» (зброя ВАВ)

ФОТАЗДЫМКІ

Фотаматэрыялы