Аб'яднанне ЮІДР - добраахвотнае аб'яднанне школьнікаў, якое створана з мэтай выхавання ў іх грамадзянскасці, высокай агульнай культуры, калектывізму, прафесійнай арыентацыі, шырокага прыцягнення школьнікаў да арганізацыі прапаганды бяспечных паводзін на дарогах і вуліцах сярод малодшага і сярэдняга ўзросту.
Асноўныя задачы аб'яднання ЮІДР:
-
актыўнае садзейнічанне адукацыйных устаноў у выпрацоўцы ў школьнікаў актыўнай жыццёвай пазіцыі;
-
вывучэнне правілаў бяспечных паводзін на дарогах і вуліцах, авалоданне навыкамі работы па прапагандзе Правілаў дарожнага руху і арганізацыі гэтай працы сярод дзяцей;
-
авалоданне ўменнямі аказання першай дапамогі пацярпелым у дарожна-транспартных здарэннях
Юны інспектар руху абавязаны:
-
Шанаваць гонарам, званнем інспектара руху, актыўна ўдзельнічаць у справах аб'яднання ЮІДР, своечасова і дакладна выконваць заданні Савета і камандзіраў;
-
Вывучаць Правілы дарожнага руху і быць прыкладам у іх выкананні;
-
Весці тлумачальную работу сярод аднагодкаў і дзяцей малодшага ўзросту па прапагандзе Правілаў бяспечных паводзін на дарогах;
-
Умацоўваць грамадскі правапарадак, удзельнічаць ў папярэджанні парушэнняў дзецьмі правілаў дарожнага руху;
-
Умацоўваць сваё здароўе, сістэматычна займацца фізічнай культурай і спортам.
Юны інспектар руху мае права:
-
Удзельнічаць у абмеркаванні ўсіх пытанняў, якія адносяцца да дзейнасці аб'яднання, уносіць адпаведныя прапановы;
-
Выбіраць і быць выбраным у савет аб'яднання ЮІДР;
-
Авалодваць ведамі і навыкамі метадычнай і практычнай работы па прафілактыцы дзіцячага дарожнага траўматызму, атрымаць званне "Юны Інспектар Руху";
-
Звяртацца за дапамогай і кансультацыю па пытаннях бяспекі дарожнага руху і грамадскага правапарадку ў мясцовыя органы міліцыі;
-
Юны Інспектар можа узнагароджвацца за актыўную працу граматамі, каштоўнымі падарункамі; накіроўвацца на раённыя, гарадскія, абласныя і рэспубліканскія злёт юных інспектараў руху