Тэма метадычнай работы. “Павышэнне якасці адукацыі сродкамі вучэбных прадметаў, у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў”
Мэта метадычнай работы: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях павышэння якасці адукацыі, фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў.
Задачы:
- знаёміць педагагічных работнікаў з нарматыўнымі прававымі, навукова-метадычнымі дакументамі па актуальных пытаннях якасці адукацыі, навінкамі педагагічнай літаратуры;
- садзейнічаць развіццю прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз удзел у метадычных мерапрыемствах рознага ўзроўню з далейшай публікацыяй;
- уключаць педагогаў у дзейнасць па засваенні тэарэтычных і практычных аспектаў фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў;
- стымуляваць прафесійнае развіццё педагогаў, садзейнічаць самарэалізацыі і развіццю творчага патэнцыялу праз іх удзел у прафесійных конкурсах, навучальных семінарах і курсавой падрыхтоўцы;
- абмеркаваць сучасныя падыходы да арганізацыі праектнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках у кантэксце фарміравання іх функцыянальнай пісьменнасці;
- арганізаваць узаеманавучанне педагогаў па пытаннях удасканалення форм работы з высокаматываванымі дзецьмі з мэтай павышэння рэзультатыўнасці ўдзелу ў інтэлектуальных конкурсах, турнірах;
- стварыць умовы для абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту творча працуючых настаўнікаў праз арганізацыю адкрытых урокаў, педагагічных падзей, іншае прадстаўленне перадавога педагагічнага вопыту;
- актывізаваць уключэнне настаўнікаў у рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі вучняў, іх прававой культуры;
- садзейнічаць удасканаленню настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання з выкарыстаннем сучасных сродкаў візуалізацыі, камунікацыі, анлайн-узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў (https://eior.by);
- ажыццявіць дыягностыку метадычных цяжкасцей настаўнікаў і аказаць ім своечасовую метадычную дапамогу.