Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Мэты і задачы

Мэты і задачы гімназіі № 14 г.Мінска

на 2025/2026 навучальны год

Мэта:

Забеспячэнне якасці гімназічнай адукацыі для фарміравання чалавечага капіталу гімназістаў і педагогаў, які адпавядае патрабаванням грамадства і эканомікі г.Мінска

Задачы:

1. Удасканаленне адукацыйнай прасторы гімназіі №14 г.Мінска, якая адпавядае патрабаванням інавацыйнага сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы, праз:

  • мадэрнізацыю сістэмы работы па выяўленні, уліку, падтрымцы і арганізацыі дзейнасці з адоранай і таленавітай моладдзю ва ўмовах лічбавага асяроддзя і візуалізацыі вучэбнага працэсу;
  • забеспячэнне далейшага ўдасканалення практыкі дапрофільнага і профільнага навучання, удасканаленне практыкі дапрафесійнай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі гімназістаў ва ўзаемадзеянні з партнёрамі і заказчыкамі кадраў;
  • фарміраванне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя з улікам індывідуальных паводзінаў вучняў з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця;
  • мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы сучасным абсталяваннем;
  • развіццё адкрытай адукацыйнай прасторы для абмену лепшымі напрацаванымі педагагічнымі практыкамі, для умацавання прафесійных кантактаў і павышэння прэстыжу прафесіі настаўніка.

2. Фарміраванне маральна зрэлай, гарманічна развітай і кампетэнтнай асобы, якая рэалізуе свой патэнцыял у інтарэсах грамадства, дзяржавы і ўласных інтарэсах праз:

  • прапаганду сярод вучняў і педагогаў асноў беларускай дзяржаўнасці, нацыянальных традыцый, духоўных і маральных каштоўнасцей беларускага народа;
  • фарміраванне ў вучняў і настаўнікаў маральна-псіхалагічнай устойлівасці і неўспрымальнасці да дэструктыўнай ідэалогіі;
  • удасканаленне патрыятычнага выхавання вучняў, скіраванага на фарміраванне пачуцця ў іх патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Айчыне, гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні яе абароны;
  • выхаванне ў гімназістаў адказных адносін да сям’і і грамадства;
  • забеспячэнне прафілактыкі супрацьпраўных паводзін і рознага рода залежнасцей, суіцыдальных рызык у дзяцей і падлеткаў;
  • папулярызацыю здаровага і актыўнага вобразу жыцця, развіццё навыкаў бяспечных і самазахоўваючых паводзінаў у вучняў.

3. Развіццё кадравага патэнцыялу праз:

  • павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у адпаведнасці з сучаснымі адукацыйнымі стандартамі і сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі праз удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства, праз удзел у інавацыйнай дзейнасці і работу рэсурснага цэнтра;
  • далейшую работу па захаванні кадраў, пашырэнне практыкі настаўніцтва;
  • рэалізацыю плана мерапрыемстваў па ўдасканаленні бяспечнага асяроддзя, па ахове працы і зніжэнні ўзроўню траўматызму;
  • арганізацыю работы па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі.