Напярэдадні свята Вялікай Перамогі вучні 5"Г", 6"А" i 6"Б" класаў завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бурнашова Аляксея Афанасьевiча. Хлопцы і дзяўчаты павіншавалі яго з надыходзячым 9 мая, выказалі падзяку за яго гераічны подзвіг, пажадалі моцнага здароўя, таксама падарылі салодкія падарункі.
Вучні 5а, 5б і 5в класаў наведалі і павіншавалі са святам Перамогі малалетняга вязня канцлагера Кулагу Інэсу Георгіеўну, якая ў сакавіку была ўзнагароджана дыпломам “Жанчына года -2022”. Як і заўсёды сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы з гутаркай пра ўсе цяжкасці і гора часоў Вялікай Айчыннай вайны. Інэса Георгіеўна са слязамі на вачах прачытала дзецям верш “Дзеці вайны”. Мы памятаем!
Напярэдадні Свята Перамогі вучні 7 а,б,в класаў наведалі і павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ермаловіча Аркадзя Іванавіча. Суровая праўда ваеннага ліхалецця, мужнасць і гераізм нашых воінау́!
Развітваючыся, пажадалі моцнага здароўя і жыццёвага аптымізму, выказалі ўдзячнасць за здзейснены подзвіг і спадзяванне на шматлікія сустрэчы ў будучыні.
разгарнуць » / « згарнуць