Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 14 г. Мінска”
запрашаеўсіх дзяцей 5-6 гадовага ўзросту
ў падрыхтоўчую школу“Разумнікі і разумніцы”
Мы рады вітаць маленькіх разумнікаў,
гатовых адправіцца з намі ў падарожжа ў свет ведаў!
Поўны курс заняткаў па падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе на базе гімназіі №14 г. Мінска дазваляе кожнаму дзіцяці асвоіць неабходную для паспяховага пачатку вучобы ў школе праграму.
Заняткі разлічаны на дзяцей 5-6 гадоў. Мы прапануем заняткі па суботах у камфортных класах з вопытнымі педагогамі.
Заняткі праводзяцца па наступных накірунках:
- Развіццё маўлення, навучанне грамаце.
- Матэматыка, логіка.
- Развіццёвы занятак.
- Мастацкая дзейнасць.
Запіс у падрыхтоўчую школу “Разумнікі і разумніцы” для дзяцей
5-6 гадовага ўзросту на 2022/2023н.г. па тэлефоне:
352-03-53 (намеснік дырэктара Доўнар Ірына Пятроўна)
Настаўнікі нашай гімназіі прафесійна дапамогуць:
- адаптаваць дзіця да навучання ў школе;
- развіць у дзяцей упэўненасць да сябе;
- сфармаваць шэраг уменняў і навыкаў для паспяховага навучання.
Праграма заняткаў уключае:
- развіццё увагі, памяці, лагічнага мыслення, камунікатыўных навыкаў;
- фарміраванне адэкватнай самаацэнкі;
- развіццё дробнай маторыкі;
- прафілактыку і карэкцыю трывожнасці ў дзіцяці.
Спіс школьных прылад:
- папка для школьных прылад;
- сшытак у вялікую клетку;
- лічыльныя палачкі;
- каляровыя алоўкі, фламастары;
- ручка, просты аловак, гумка;
- альбом для малявання.
Рэжым працы
Заняткі для дзяцей 5-6 гадовага ўзросту па 30 хвілін праводзяцца па суботах. Перапынак паміж заняткамі 10 хвілін, падчас якога арганізуюцца гульні.
Расклад заняткаў па суботах
Час
правядзення
|
Вучэбны
занятак
|
Час
правядзення
|
Вучэбны
занятак
|
Час
правядзення
|
Вучэбны
занятак
|
9.30-10.00
|
Матэматыка,
логіка
|
10.10-10.40
|
Матэматыка, логіка
|
10.50-11.20
|
Развіццёвы занятак
|
10.10-10.40
|
Мастацкая
дзейнасць
|
10.50-11.20
|
Мастацкая
дзейнасць
|
11.30-12.00
|
Мастацкая
дзейнасць
|
10.50-11.20
|
Развіццё маўлення
і навучанне грамаце
|
11.30-12.00
|
Развіццё маўлення
і навучанне грамаце
|
12.10-12.40
|
Матэматыка, логіка
|
11.30-12.00
|
Развіццёвы занятак
|
12.10-12.40
|
Развіццёвы занятак
|
12.50-13.20
|
Развіццё маўлення
і навучанне грамаце
|