Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Кабінет кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні

Графік работы кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Бараноўскага С.Ф.

ў перыяд з 01.06.2026 па 24.06.2026, з 03.08.2026 па 11.08.2026 

Панядзелак

Аўторак

Серада

Чацвер

Пятніца

Субота

Абед

830-1700

(8)

830-1700

(8)

830-1700

(8)

800-1630

(8)

800-1630

(8)

выхадны

1330-1400

Пры арганізацыі выхаваўчай работы кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні кіруецца наступнымі нарматыўна-прававымі актамі:

  • Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,
  • Законам Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" (ад 05.11.1992 № 1914-XII),
  • Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі,
  • Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг.,
  • іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс.

Галоўнай задачай кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні з'яўляецца:

арганізацыя і каардынацыі ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, накіраванага на фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Радзіме, гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні абароны Айчыны і авалодання неабходнымі для гэтага ведамі.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні з'яўляюцца:

  • арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці;
  • правядзенне прафарыентацыйнай работы з вучнямі для ўсвядомленага выбару імі навучання ў ваенных установах адукацыі;
  • ажыццяўленне абавязковай падрыхтоўкі дапрызыўнікаў да ваеннай службы ва ўзаемадзеянні з камандзірамі воінскіх частак, падраздзяленняў, начальнікамі факультэтаў (ваенных кафедр);
  • аказанне дапамогі ваенным камісарыятам у адборы юнакоў для паступлення ў ваенныя ўстановы адукацыі;
  • правядзенне работы, звязанай з прыпіскай навучэнцаў да прызыўных участкаў;
  • вядзенне воінскага ўліку прызыўнікоў з ліку навучэнцаў ва ўстанове адукацыі;
  • ажыццяўленне кантролю патрабаванняў прапускнога рэжыму, інфармацыйнай работы, накіраванай на папярэджанне дэструктыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару ўстановы адукацыі.

У рамках установы адукацыі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ўзаемадзейнічае з намеснікамі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, класнымі кіраўнікамі, педагогам-арганізатарам, настаўнікамі фізічнай культуры і спорту, кіраўніком музея ўстановы адукацыі (пры наяўнасці).

Арганізацыя і планаванне дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні ажыццяўляецца ў адпаведнасці з гадавым планам работы ўстановы адукацыі, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг., у якой вызначаны асноўныя рэспубліканскія мерапрыемствы ваенна-патрыятычнай накіраванасці.

Да асноўных форм правядзення мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычным выхаванні можна аднесці:

  • урокі мужнасці,
  • дні воінскай славы,
  • мерапрыемствы па ўшанаванні памяці герояў, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць нашай Радзімы (штогадовая Вахта памяці ля Вечнага агню 9 мая, добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў і інш.),
  • сустрэчы з ветэранамі і аказанне ім шэфскай дапамогі,
  • тэматычныя экскурсіі ў музеі і воінскія часткі,
  • прагляд і абмеркаванне кінафільмаў ваеннай тэматыкі,
  • квэст-гульні,
  • спартыўна-масавыя мерапрыемствы (ваенна-спартыўныя гульні «Зарнічка», «Зарніца», спартакіяда дапрызыўнай моладзі).
  • удзел у рэспубліканскіх акцыях і мерапрыемствах ваенна-патрыятычнага характару, а таксама ў рэспубліканскай спартакіядзе па праграме зімовага і летняга мнагаборства "Абаронцы Айчыны" сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту ў рамках Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
  • правядзенне сумесных мерапрыемстваў з воінскімі часткамі, дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб'яднаннямі (ГА "БРСМ", ГА "БРПА"), ДТСААФ, ветэранскімі аб'яднаннямі, патрыятычнымі клубамі.

Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Іванца ад 25.05.2022г. №368 "Аб удасканаленні работы па патрыятычным выхаванні".>>>

Нарматыўныя прававыя дакументы

разгарнуць » / « згарнуць

Рэспубліканскія рэсурсы

разгарнуць » / « згарнуць

Пералік экскурсійных аб'ектаў, якія рэкамендуюцца для наведвання навучэнцамі ў рамках правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў.

разгарнуць » / « згарнуць