Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Правілы ўнутранага распарадку для вучняў

ПРАВІЛЫ

ЎНУТРАНАГА РАСПАРАДКУ ДЛЯ ВУЧНЯЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “ГІМНАЗІЯ №14 Г.МІНСКА”

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы ўнутранага распарадку для вучняў гімназіі №14 г.Мінска (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 №283 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі” і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

1.2. Правілы ўстанаўліваюць нормы паводзінаў вучняў у будынку гімназіі №14 г.Мінска і на яе прышкольнай тэрыторыі з мэтай стварэння абстаноўкі, якая садзейнічае паспяховаму навучанню кожнага вучня, выхаванню павагі да яго асобы і яго правоў, развіццю культуры паводзінаў і навыкаў зносін, падтрыманню парадку ва ўстанове адукацыі.

1.2. Згодна з Правіламі ўсе вучні гімназіі №14 г.Мінска маюць аднолькавыя правы і абавязкі, нясуць аднолькавую адказнасць за парушэнне нормаў паводзінаў у гімназіі.

1.3. Правілы ўзгадняюцца на педагагічным савеце і зацвярджаюцца дырэктарам. Змены і дадаткі ў Правілы ўносяцца дырэктарам гімназіі па ўзгадненні з педагагічным саветам ў тым выпадку, калі яны не супярэчаць дзейнічаючаму заканадаўству.

1.4. Правілы даводзяцца да ведама ўсіх настаўнікаў на першым пасяджэнні педагагічнага савета (пад подпіс), да ўсіх вучняў – на першай класнай гадзіне новага навучальнага года (пад подпіс), да іх законных прадстаўнікоў – на першым бацькоўскім сходзе новага навучальнага года (пад подпіс).

1.5. Правілы абавязковыя для выканання ўсімі вучнямі гімназіі №14 г.Мінска.

1.6. Правілы вывешваюцца ў гімназіі ў месцы, даступным для азнаямлення вучняў і іх законных прадстаўнікоў, а таксама змяшчаюцца на афіцыйным сайце гімназіі.

 

2.АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ ВУЧНЯЎ

2. Вучні гімназіі №14 г.Мінска маюць права на:

2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

2.2. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

2.3. атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам і ў парадку, вызначаным Пастановай пра ўстанову дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 149;

2.4. павага сваёй чалавечай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага і (ці) псіхічнага гвалту, жорсткага, грубіянскага ці абразлівага звароту, зневажэння;

2.5. ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

2.6. карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;

2.7. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і спартыўнай базай гімназіі;

2.8. удзел у кіраванні гімназіяй ў адпаведнасці са Статутам гімназіі №14 г.Мінска (далей – Статут);

2.9. адпачынак на перапынках, арганізацыю дасугавай дзейнасці падчас канікулаў;

2.10. стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;

2.11. аб’ектыўную ацэнку ведаў;

2.12. захаванне месца ў гімназіі №14 г.Мінска ў выпадку накіравання для навучання і лячэнні ў санаторную школу-інтэрнат;

2.13. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з групай здароўя;

2.14. наведванне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў;

2.15. выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленагавучэбным планам гімназіі №14 г.Мінска колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальна дапушчальнай нагрузкі на аднаго вучня, устаноўленай спецыяльнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;

2.16. вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі №14 г.Мінска;

2.17. атрыманне платных паслуг з ліку, аказваемых у гімназіі №14 г.Мінска;

2.18. атрыманне гарачага харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

2.19. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;

2.20. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

2.21. атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;

2.22. удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

2.23 удзел у органах вучнёўскага самакіравання ў гімназіі №14 г.Мінска;

2.24. абарону ад любых супрацьпраўных замахаў;

2.25. недатыкальнасць асобы.

3. Іншыя правы вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі гімназіі №14 г.Мінска.

 

III. АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ ВУЧНЯЎ

4. Вучні абавязаны:

4.1. выконваць Статут гімназіі №14 г.Мінска, выконваць рашэнні Педагагічнага савета, іншых органаў самакіравання гімназіі №14 г.Мінска, Правілы, патрабаванні адміністрацыі гімназіі№14 г.Мінска, педагагічных і тэхнічныхработнікаў;

4.2. знаходзіцца ў гімназіі №14 г.Мінска на працягу часу, прадугледжанага раскладам заняткаў (вучэбных, факультатыўных, аб’яднанняў па інтарэсах, іншых);

4.3. пакідаць тэрыторыю гімназіі №14 г.Мінска падчас заняткаў толькі з дазволу класнага кіраўніка або дзяжурнага члена адміністрацыі;

4.4. добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах, праграм выхавання, своечасова і якасна выконваць дамашніязаданні;

4.5. наведваць класныя і інфармацыйныя гадзіны;

4.6. удзельнічаць у выхаваўчых мерапрыемствах, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.7. вырашаць спрэчныя і канфліктныя пытанні на прынцыпах узаемнай павагі, з улікам меркавання ўсіх (іншых) удзельнікаў спрэчкі, пры неабходнасці звяртацца за дапамогай да настаўніка, класнага кіраўніка, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, адміністрацыі гімназіі №14 г.Мінска;

4.8. беражліва адносіцца да маёмасці гімназіі №14 г.Мінска, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яго тэрыторыі; беражліва адносіцца да энергарэсурсаў, берагчы цяпло, электрычнасць, ваду;

4.9. паважаць гонар і годнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, работнікаў гімназіі №14 г.Мінска;

4.10. клапаціцца пра сваё здароўе, бяспеку і жыццёакрыжаючых, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканалення;

годна паводзіць сябе ў гімназіі і за яе межамі;

4.11. з павагай ставіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры свайго і іншых народаў; ахоўваць прыроду; беражліваадносіцца да навакольнага асяроддзя, усіх відаў уласнасці;

4.12. неадкладна паведамляць настаўніку (класнаму кіраўніку) ці дзяжурнаму настаўніку (члену адміністрацыі) пра атрыманне мікратраўмы, траўмы ці пагаршэнні агульнага стану свайго здароўя на ўроках, занятках ці пры правядзенні мерапрыемстваў (пазакласных, пазашкольных, спартыўна-масавых, у час грамадска карыснай працы);

4.13. загаддзя (напярэдадні ці за некалькі дзён) паведамляць класнаму кіраўніку пра запланаванае наведванне ўстаноў здравааховы; у экстраных (незапланаваных) выпадках адсутнасці на ўроках неадкладна паведамляць класнаму кіраўніку пра факт і прычыну сваёй адсутнасці;

4.14. размяшчаць прылады сувязі, інтэрнэт-сувязі – тэлефон, планшэт – перад пачаткам вучэбных заняткаў у спецыяльна адведзеных месцах;

4.15. захоўваць дзелавы стыль адзення, выконваць патрабаванні да знешняга выгляду: абавязковае нашэнне элемента гімназічнай формы- камізэлькі валошкавага колеру з лагатыпам гімназіі №14 г.Мінска; выкарыстоўваць адзенне для заняткаў фізічнай культурай згодна санітарных нормаў, мець спецыяльнае адзенне для ўрокаў працоўнага навучання;

4.16. мець акуратна і разборліва падпісаныя рабочыя сшыткі і сшыткі для кантрольных работ па прадметах;

4.17. акуратна і разборліва запісваць у дзённіку расклад урокаў на тыдзень наперад, у канцы кожнага ўрока запісваць дамашняе заданне; штотыднёва падаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку; прадастаўляць дзённік па першаму патрабаванню педагагічнага работніка гімназіі;

4.18. з дапамогай бацькоў (законных прадстаўнікоў) карыстацца электронным дзённікам, ведаць код доступу да яго, мець расклад урокаў на тыдзень, ведаць дамашняе заданне;

  1. 19. выконваць правілы паводзін у бібліятэцы і правілы карыстання бібліятэчным фондам;

4.20. выконваць правілы паводзін у басейне;

4.21. падпарадкоўвацца рашэнням педагагічнага савета гімназіі, савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў, загадам і распараджэнням дырэктара гімназіі, намеснікаў дырэктара, прынятым у межах іх кампетэнцыі і не супярэчным заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

4.22. выконваць патрабаванні Статута гімназіі і сапраўдных Правіл;

4.23. выконваць   рацыянальна   рэжым   дня   і   харчавання, правілы   асабістай   і грамадскай гігіены, аховы зроку і слыху, фізічнай культуры і здароўя, арганізацыі   працоўнага   месца   вучня,   прафілактыкі   інфекцыйных   хвароб, папярэджання фарміравання шкодных звычак, няшчасных выпадкаў і г.д.;

4.24. выконваць правілы карыстання Картай вучня; выконваць Інструкцыю аб парадку пропуску наведвальнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска”;

5. Вучнямў гімназіі №14 г.Мінска і на яе тэрыторыі катэгарычна забараняецца:

5.1. не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў, тэхнічнага персаналу;

5.2. курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці гімназіі №14 г.Мінска і іншых асоб;

  1. 3. прыносіць агнястрэльную зброю любога выгляду, газавую зброю, боепрыпасы любога выгляду ці выбуховыя рэчывы (або іх імітатары ці муляжы), халодную зброю, колючыя, сякучыя, рэжучыя прадметы (або іх імітатары ці муляжы), хімічныя, атрутныя, вогненебяспечныя рэчывы, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для спажывання тытуню, запалкі, запальніцы, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя ці іншыя адурманьваючыя рэчывы і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю акружаючых, а таксама прылады для рызыкоўных гульняў;
  2. 4. парушаць дысцыпліну падчас адукацыйнага працэсу, ужываць фізічную сілу і абразы ў адносінах да іншых яго ўдзельнікаў;

5.5. прапускаць заняткі без паважлівых прычын і своечасовага інфармавання класнага кіраўніка або дзяжурнага адміністратара з наступным прад’яўленнем адпаведнага дакумента класнаму кіраўніку, якая перадае дакумент медыцынскай сястры;

5.6. карыстацца прыладамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі прыладамі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

5.7. прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць з дапамогай мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, гвалт;

5.8. праводзіць здымкі падчас правядзення вучэбных заняткаў, факультатыўных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу адміністрацыі, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;

5.9. размаўляць падчас вучэбных заняткаў, выкрыкваць нецэнзурныя словы і выразы, адцягваць сваю ўвагу і адцягваць увагу іншых вучняў, замінаць правядзенню вучэбнага занятку;

5.10. ужываць падчас вучэбных заняткаў ежу і напоі;

5.11. перасаджвацца за іншую парту без дазволу настаўніка;

5.12. у падручніках рабіць якія-небудзь запісы, маляваць, вырываць з іх старонкі;

5.13. падчас вучэбных заняткаў і на перапынках гуляць у рызыкоўныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;

5.14. пакідаць гімназію №14 г.Мінска да заканчэння вучэбных заняткаў без узгаднення з класным кіраўніком ці адміністрацыяй установы.

 

IV. ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ ВУЧНЯЎ

6. Вучні гімназіі №14 г.Мінска абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, прызначанага для наведвання імі вучэбных заняткаў ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7. Адзенне дзелавога стылю, як правіла, уключае вялікі выбар элементаў, якія можна камбінаваць: пінжак, камізэлька, кашуля, спадніца, штаны, сарафан, блуза, сукенка, гальштук. У зімовы час у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны швэдар ці камізэлька.

8. Знаходзячыся ў гімназіі №14 г.Мінска, вучні абавязаны выконваць патрабаванні да знешняга выгляду: абавязковае нашэнне элемента гімназічнай формы- камізэлькі валошкавага колеру з лагатыпам гімназіі №14 г.Мінска; дзелавы стыль адзення; белая кашуля для хлопчыкаў і белая блуза для дзяўчынак на святы; зменны абутак; акуратная прычоска, адсутнасць макіяжу і яркіх упрыгожванняў для дзяўчынак; адсутнасць упрыгожванняў і кароткая стрыжка для хлопчыкаў;   спартыўная форма (белага колеру фуфайка і сіняга або чорнага колеру штаны) і спартыўны абутак (кеды або красоўкі з мяккай падэшвай) для заняткаў фізкультурай у спартыўнай зале; купальны касцюм для заняткаў у басейне; халат для заняткаў па тэхнічнай працы для хлопчыкаў; на гімназічнай вопратцы забараняецца насіць значкі, упрыгожванні.

9. Пры наведванні вучнямі вучэбных заняткаў не дапускаецца:

спартыўнае адзенне і абутак, прызначаныя для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

рэчы, якія маюць яркія, выклікаючыя малюнкі;

бруднае, мятае (неахайнае) і іншае адзенне, не прызначанае для наведвання ўстановы адукацыі;

верхняе адзенне і галаўныя ўборы;

багацце біжутэрыі, наяўнасць пірсінгу, яркага экстравагантнага макіяжа і колеры валасоў, аксэсуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных груп і розных накірункаў маладзёжных субкультур і спартыўных клубаў.

10. Спрэчныя пытанні, звязаныяса знешнім выглядам вучняў, вырашае адміністрацыя гімназіі №14 г.Мінска.

 

V. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАЎ

11. Вучэбныя заняткі, класныя і інфармацыйныя гадзіны праводзяцца па раскладзе ці ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным дырэктарам, і з’яўляюцца абавязковымі для наведвання ўсімі вучнямі.

12. У гімназію вучні абавязаны прыходзіць загаддзя, праходзіць праз турнікет, адбіваючы час свайго прыходу і выхаду Картай вучня.

13. У выпадку невыканання дамашняга задання па якіх-небудзь прычынах, вучань напачатку ўрока абавязаны паведаміць пра гэта настаўніку.

14. Не пазней чым за 5 мінуць да пачатку ўроку кожны вучань:

займае месца ў вучэбным кабінеце (класе) у адпаведнасці з планам рассадкі, які праводзіць класны кіраўнік(або вызначанае настаўнік);

рыхтуе неабходныя для работы на ўроку падручнікі і вучэбныя прылады;

карыстанне мабільнымі тэлефонамі ў гімназіі абмежавана: у час вучэбных заняткаў, заняткаў дадатковай адукацыі мабільныя тэлефоны павінны стаяць на бясшумным рэжымеі павінны знаходзіцца або ў партфелі, або на спецыяльна абсталяваным для мабільных тэлефонаў месцы (арганайзер, скрынка). Адказнасці за мабільныя тэлефоны работнікі гімназіі №14 г.Мінска не нясуць. Мабільныя тэлефоны вучняў не павінны перашкаджаць вядзенню адукацыйнага працэсу.

15. Пры ўваходзе настаўніка ў клас вучні ўстаюць у знак прывітання.

16. Вучань, які спазніўся на ўрок, абавязаны растлумачыць настаўніку прычыну спазнення.

17. Падчас уроку вучні ўважліва слухаюць тлумачэнні настаўніка і адказы іншых вучняў, не дапускаючы каментарыяў і рэплік з месца.

18. Пры адказе на пытанне настаўніка вучань устае. З дазволу настаўніка магчымы адказ седзячы з месца.

19. Пра сваю гатовасць да адказу або пра ўзнікшыя падчас тлумачэння настаўнікам матэрыялу пытанні вучань інфармуе, паднімаючы руку.

20. Дапаўненні і выпраўленні адказаў іншых вучняў магчымыя толькі з дазволу настаўніка.

21. Падчас правядзення кантрольных і самастойных работвучань выконвае іх самастойна. Дапамога іншых вучняў не дапускаецца. Дазваляецца карыстацца толькі тымі матэрыяламі, якія пералічаны настаўнікам.У выпадку парушэння гэтых правілаў настаўнік мае права забраць у вучня работу і ацаніць толькі тую частку работы, якая выканана вучнем самастойна.

22. Выкананне патрабаванняў настаўніка на ўроку з’яўляецца для вучняў абавязковым і безумоўным.

22.1. У выпадку, калі вучань не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну падчас уроку, настаўнік інфармуе пра гэта дзяжурнага адміністратара і вучань выдаляецца з уроку ў суправаджэнні дзяжурнага адміністратара.

22.2. У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы вучня, апошні можа паінфармаваць пра гэта дзяжурнага адміністратара.

22.3. Дзяжурны адміністратар выклікае ў гімназію законнага прадстаўніка вучня, а пры неабходнасці – супрацоўніка тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў.

22.4. Дзяжурны адміністратар пасля вывучэння сітуацыі мае права дазволіць вучню прысутнічаць на наступных уроках.

22.5. У выпадку, калі законны прадстаўнік не прыбывае ў гімназію ў кароткія тэрміны, дзяжурны адміністратар мае права забраць вучня з любога наступнага ўроку для разгляду па прыбыцці законнага прадстаўніка ва ўстанову адукацыі.

23. Падчас уроку вучань павінен сачыць за сваёй выправай, сядзець роўна.

24. Званок пра заканчэннеўрока даецца для інфармавання настаўніка і вучням пра канчатак занятку. Вучні пакідаюць клас толькі з дазволу настаўніка.

25. Для заняткаў на ўроках фізічнай культуры вучні пераапранаюцца ў спартыўную форму, на заняткі па працоўнаму навучанню апранаюць хала або фартух.

26. Па заканчэнні ўроку вучні наводзяць парадак на працоўным месцы, забіраюць свае прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі).

27. У выпадку пропуску заняткаў па хваробе, вучань ці законныя прадстаўнікі інфармуюць класнага кіраўніка пра прычыну адсутнасці ў вусновай форме.

28. У дзень выхаду на заняткі вучань прад’яўляе тлумачэнні пра важнасць прычыны пропуску заняткаў.

Важнымі прычынамі лічыцца:

хвароба вучня, наведванне лекара (падаецца адпаведная медыцынская дакументацыя);

экстраныя выпадкі ў сям’і, якія патрабуюць асабістага ўдзелу (пацвярджаюцца заявай законных прадстаўнікоў);

пропуск заняткаў па дамоўленасці з адміністрацыяй (па пісьмовай заяве законных прадстаўнікоў);

удзел у прадметных алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах (вызначаецца загадам дырэктара гімназіі).

29. Дзяжурства вучняў:

29.1. у гімназіі №14 г.Мінска з ліку вучняў VII-XI класаў прызначаюцца дзяжурныя, якія дапамагаюць дзяжурнаму адміністратару, дзяжурным настаўнікам падтрымліваць дысцыпліну ў час перапынкаў, падтрымліваць дысцыпліну, чысціню і парадак у гімназіі. Графік дзяжурства складаецца намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце і зацвярджаецца дырэктарам гімназіі на паўгоддзе. Дзяжурства ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб дзяжурстве па гімназіі.

29.2. З ліку вучняў дзяжуранага па гімназіі класа прызначаюцца дзяжурныя па сталовай, якія вызваляюцца на дзень дзяжурства ад вучэбных заняткаў, перад раздачай ежы мыюць рукі з мылам, апранаюць пальчаткі, галаўныя ўборы, фартухі.

29.3.У кожным класе прызначаецца ў адпаведнасці з графікам дзяжурны па класе, які падчас перапынку дапамагае настаўніку падрыхтаваць клас да ўроку: раздае вучэбныя дапаможнікі і сшыткі вучняў, дапамагае падрыхтаваць да ўроку іншыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі. Графік на чвэрць складае класны кіраўнік і ажыццяўляе кантроль за дзяжурствам вучняў. Дзяжурства ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб дзяжурстве па класе.

 

V. ПАРАДАК ЗНАХОДЖАННЯ ВУЧНЯЎ НА ПЕРАПЫНКУ

30. Перапынак прызначаны:

для пераходу ў іншы кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў;

адпачынку і фізічнай размінкі;

прыёму ежы;

праветрывання класа, для чаго вучнямнеабходна выйсці з класа;

падрыхтоўкі да ўроку, іншае.

31. Пры руху па калідорах, па лесвічных пралётах, па праходам вучням неабходна прытрымлівацца правага боку.

32. Пад’ём на другі і трэці паверх ажыццяўляецца па лесвічных пралётах з правага боку корпуса, спуск – па лесвічных пралётах з левага боку. Пераход з корпуса ў корпус па сталовай (у час прыняцця ежы іншымі вучнямі) строга забараняецца.

33. У час перапынкаў вучням забараняецца:

шумець, замінаць адпачываць іншым, бегаць па лесвічных сходах, гуляць у шумныя гульні каля аконных праёмаў і ў іншых месцах, не прыстасаваных для гульняў, сядзець на падваконніках;

пхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі і ўжываць фізічную сілу для рашэння любога роду канфліктных сітуацый;

катацца ў гімназіі і на яго тэрыторыі на роварах, самакатах і іншых сродках перасоўвання;

ужываць непрыстойныя выразы і жэсты ў адрас іншых вучняў, іншых асоб, запалохваць, займацца вымагальніцтвам. Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой ужыванне мер, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

VI. МЕСЦЫ МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ

ГАРДЭРОБ

34. У гардэробе вучні самастойна распранаюцца, пакідаюць верхняе адзенне, зменны абутак.

35. Зменны абутак неабходна захоўваць у палатняным мяшэчку з этыкеткай, на якой указана прозвішча вучня.

36. У гардэробах нельга захоўваць падручнікі, кнігі, пакідаць смецце, рабіць надпісы на сценах і лавах.

37. Дзяжурны па гардэробе вучань класа абавязаны прыйсці на дзяжурства за паўгадзіны да першага званка, несці дзяжурства; у 8.25. абвясціць гардэробшчыку, што клас распрануўся і неабходна зачыніць гардэроб.

38. Наведванне гардэробу ў час заняткаў без неабходнасці забараняецца.

39. Пасля ўрокаў вучні выводзяцца ў гардэроб настаўнікам, у прысутнасці якога гардэроб адкрываецца гардэробшчыкам, пад наглядам настаўніка вучні апранаюцца: ў парадку чарговасці забіраюць сваю адзежу, захоўваючы парадак і меры бяспекі.

40. Адказнасць за захоўванне рэчаў вучняў у гардэробе нясе ва ўстаноўленым парадку гардэробшчык. За пакінутыя ў кішэнях верхняга адзення рэчы (тэлефоны, грошы і інш.) работнікі гімназіі адказнасці не нясуць. У выпадку выяўлення згубы адзення ці абутку, вучань абавязаны паведаміць пра выпадак класнаму кіраўніку ці дзяжурнаму адміністратару. У выпадку выяўлення пакінутых і (ці) забытых кімсьці ў гардэробе рэчаў вучні перадаюць іх гардэробшчыку ці дзяжурнаму настаўніку.

СТАЛОВАЯ

41.У гімназіі арганізаваны рэжым харчавання вучняў згодна з зацверджаным дырэктарам гімназіі графікам. Для арганізацыі гарачага харчавання ў гімназіі выкарыстоўваюцца наступныя формы абслугоўвання: папярэдняе накрыццё сталоў па папярэдніх заяўках, арганізацыя працы буфета.

42. У сталовай арганізуецца парадак дзяжурства вучняў згодна з Палажэннем аб дзяжурстве вучняў па сталовай гімназіі.

43. У сталовую вучні ходзяць арганізавана, у суправаджэнні настаўніка, які праводзіў урок. Харчаванне вучняў I - IV класаў арганізуецца пад наглядам настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў ГПД, V - XI класаў – пад наглядам настаўніка, які праводзіў папярэдні ўрок.

44. Вучні выконваюць правілы гігіены: уваходзяць у памяшканне сталовай без верхняга адзення, мыюць рукі перад ежай.

45. У абедзенай зале вучні займаюць месцы для харчавання ў адпаведнасці з графікам рассадкі. Ужываць стравы, напоі, прадукты харчавання, набытыя ў буфеце і прынесеныя з сабой, дазваляецца толькі ў сталовай. Падчас прыёму ежы вучні павінны выконваць культуру харчавання, захоўваюць чысціню і парадак у памяшканні сталовай і буфета. Для арганізацыі гарачага харчавання ў гімназіі выкарыстоўваюцца наступныя формы абслугоўвання: папярэдняе накрыццё сталоў па папярэдніх заяўках, арганізацыя працы буфета.

46. Вучні абслугоўваюцца ў буфеце ў парадку жывой чаргі, выконваюць патрабаванні работнікаў сталовай, захоўваюць увагу і асцярожнасць пры атрыманні і ўжыванні гарачых і вадкіх страў.

47. Кожны вучань прыбірае за сабой сталовае прыборы і посуд у спецыяльна адведзеная месца.

  1. Аплата за харчаванне праводзіцца па Карце навучэнца.

СПАРТЫЎНАЯ ЗАЛА

  1. Заняткі ў спартыўнай зале арганізуюцца ў адпаведнасці з раскладам яго работы.Наведванне заняткаў у спартыўнай зале дапускаецца толькі ў спартыўнай форме – белая майка без літар і малюнкаў, спартыўныя штаны чорнага, сіняга або шэрага колеру, зменным абутак – кеды.

50. Забараняецца знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка, выхавальніка групы падоўжанага дня, іншага педагагічнага работніка.

51. Заняткі ў пазаўрочны час у спартыўнай зале арганізуюцца па раскладзе спартыўных секцый.

52. Фізічная нагрузка для вучняў на ўроках фізічнай культуры і ў час работы спартыўных секцый арганізуецца ў адпаведнасці з групай здароўя і з групай па фізічнай культуры, якая вызначаецца на падставе медыцынскай даведкі.

БАСЕЙН

53. Для наведвання басейна вучань абавязаны прадаставіць даведку аб стане здароўя ў адпаведным парадку медыцынскаму работніку басейна.

54. Перад наведваннем басейна вучань павінен выканаць усе санітарна-гігіенічныя патрабаванні: пераапрануцца, прыняць душ;

55. Вучань абавязаны:

55.1. асабістыя сродкі гігіены і рушнік пакідаць на спецыяльна адведзенай паліцы або ў індывідуальнай шафе;

55.2. у залу басейна вучань заходзіць у зменным абутку – шлепанцах– і ў купальным касцюме;

55.3. пасля плавання вучань абавязаны прыняць душ, высушыць валасы, апрануцца;

55.4. у памяшканнях басейна, у душавых пакоях і пераапранальнях забараняецца пакідаць смецце, нанасіць шкоду маёмасці.

56. Адказнасць за захаванне рэчаў вучняў у час наведвання басейна нясе тэхнічны работнік - прыбіральшчыца памяшкання; адміністрацыя гімназіі, трэнеры і тэхнічныя работнікі за пакінутыя ў басейне рэчы адказнасці не нясуць.

БІБЛІЯТЭКА

57. Вучні гімназіі запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спісамі класаў. Пры запісе ў бібліятэку вучань знаёміцца з   правіламі   карыстання   бібліятэкай   і   пацвярджае   абавязак   іх выканання сваім подпісам у фармуляры чытача. Пры запісе ў бібліятэку вучань абавязаны паведаміць неабходныя звесткі для запаўнення прынятых бібліятэкай рэгістрацыйных дакументаў.

58. На дом кнігі выдаюцца вучням тэрмінам на 15 дзён. Колькасць асобнікаў, выдадзеных адначасова (не лічачы падручнікаў), не павінна перавышаць пяці. Вучэбная літаратура выдаецца вучням на тэрмін навучання ў адпаведнасці з праграмай (з абавязковай перарэгістрацыяй у канцы навучальнага года). Літаратурныя творы, якія вывучаюцца па праграме на ўроках, выдаюцца на тэрмін у адпаведнасці з праграмай вывучэння. Чытач мае права атрымаць у часоваекарыстанне дадаму не больш 5 кніг. Колькасць дакументаў з фонду выдаваемых для працы з імі ў чытальнай зале не абмяжоўваецца.

59. Чарговая выдача кніг з фонду бібліятэкі вучням праводзіцца толькі пасля вяртання ўзятых імі раней кніг, тэрмін карыстання якімі мінуў.

60. Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, адзіныя асобнікі даведкавых выданняў на дом не выдаюцца.

61. Пры выбыцці з гімназіі вучань абавязаны вярнуць усе кнігі і падручнікі ў бібліятэку.

62. Вучань абавязаны:

62.1. вяртаць узятыя ім кнігі з фонду ва ўстаноўлены бібліятэкай тэрмін;

62.2. не выносіць з памяшкання бібліятэкі кнігі без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку;

62.3. асцярожна ставіцца да бібліятэчнага фонду (не рабіць у кнігах паметак, падкрэсленняў, не вырываць і не загінаць старонкі);

62.4. захоўваць у бібліятэцы цішыню, не парушаць парадак расстаноўкі кніг на паліцах адкрытага доступу да фонду;

62.5. пры атрыманні дакументаў з фонду старанна іх прагледзець і ў выпадку выяўлення якіх-небудзь дэфектаў паведаміць пра гэта бібліятэкару, які абавязаны зрабіць на іх адпаведныя пазначэнні.

63. Вучань, які згубіў кнігу з фонду бібліятэкі ці нанёс кнізе   шкоду, абавязаны замяніць   кнігу   адпаведна такой жа   (у тым ліку копіяй у вокладцы) ці прызнаным бібліятэкай раўназначным экзэмплярам. За страту кнігі з фонду бібліятэкі ці нанясенне ёй шкоды вучнем адказнасць нясуць яго законныя прадстаўнікі.

64. Вучні, якія парушылі   правілы   карыстання   бібліятэкай,   могуць   быць пазбаўлены   права   карыстання бібліятэкай  на   тэрмін,   устаноўлены   бібліятэкай.   За   спецыяльныя парушэнні, прадугледжаныя дзейнічаючым заканадаўствам, вучні нясуць іншую адказнасць.

65. Пры карыстанні ў бібліятэцы сервісам “Карта вучня” вучні гімназіі павінны выконваць патрабаванні работнікаў бібліятэкі па выдачы кніг з адзнакай у электронным каталогу.

САНІТАРНЫЯ ПАКОІ

66. Пры карыстанні санітарнымі пакоямі вучні павінны захоўваць чысціню і парадак, правілы асабістай гігіены.

67. Забараняецца затрымоўвацца ў санітарным пакоі без патрэбы, а таксама смяціць, курыць, прымаць ежу, напоі, кідаць у ракавіны і ўнітазы староннія прадметы.

ПАТРАБАВАННІ ПАДЧАС ТУРЫСТЫЧНЫХ ПАХОДАЎ, ЭКСКУРСІЙ

68. Вучань гімназіі, які ўдзельнічае ў турыстычным паходзе, экскурсіі, абавязаны:

68.1. захоўваць дысцыпліну, выконваць усе ўказанні кіраўніка турыстычнага паходу, экскурсіі або яго намесніка, не дапускаць самавольных сыходаў без дазволу кіраўніка турыстычнага паходу, экскурсіі ці яго намесніка;

68.2. удзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні турыстычнага паходу, экскурсіі; у перыяд падрыхтоўкі да турыстычнага паходу прайсці медыцынскі агляд, азнаёміцца з асаблівасцямі і прайсці гутарку па правілах асабістай бяспекі;

68.3. паважаць мясцовыя традыцыі і звычаі, асцярожна ставіцца да прыроды, помнікаў гісторыі і культуры;

68.4. своечасова інфарміраваць кіраўніка турыстычнага паходу, экскурсіі аб пагаршэнні стану здароўя ці траўміраванні.

VII. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ПАЗАЎРОЧНЫЧАС

69. Вучням забараняецца спазняцца на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў пазаўрочнычас.

70. Прысутнасць на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазаўрочнычас у гімназіі, асоб, якія не навучаюцца ў гімназіі, дапушчальна толькі з дазволу адказнага за правядзенне мерапрыемства (намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, дзяжурнага адміністратара).

71. Вучні, якія прысутнічаюць на мерапрыемствах, што праводзяцца ў пазаўрочны час у гімназіі, і асобы, якія не навучаюцца ў гімназіі, дапускаюцца да ўдзелу ў мерапрыемстве ў прыстойным знешнім выглядзе, што адпавядае іх ўзросту, без яркага макіяжу.

72. Не дазваляецца прысутнасць у верхнім адзенні і галаўных уборах на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў актавым, спартыўнымзалах, у іншых памяшканнях гімназіі.

73. Прыход і сыход з мерапрыемства ажыццяўляецца арганізавана, у парадку, устаноўленым адказным за правядзенне мерапрыемства.

74. Вучні абавязаны выконваць інструкцыі аб мерах бяспекі для вучняў, прадугледжаныя для пэўнага мерапрыемства, і выконваць у поўным аб'ёме патрабавання адказнага за правядзенне мерапрыемства.

75. У час правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў, прыўрочаных да дзяржаўных святаў, для вучняў наяўнасць гімназічнага атрыбута – валошкавай камізэлькі з шэўронам – і параднай формы адзення абавязковы.

VIII. ЗААХВОЧВАННІ І ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ВУЧНЯЎ

76. За   поспехі   ў   навучанні,   прыкладныя   паводзіны,   актыўны   ўдзел   у грамадскім жыцці   класа   і   гімназіі,   за высокія вынікі   ў   конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах і за іншыя дасягненні прымяняюцца наступныя заахвочванні:

аб'яўленне падзякі; узнагароджанне Пахвальным лістом за выдатныя поспехі ў вучобе, узнагароджанне Ганаровай граматай за добрыя і выдатныя поспехі ў вучобе; узнагароджанне Падзякай за высокія дасягненні ў творчай дзейнасці і спартыўных спаборніцтвах; узнагароджанне каштоўным падарункам; унясенне на Дошку гонару, унясенне ў Кнігу пашаны.Запіс з загада аб узнагароджанні заносіцца ў Асабовую картку вучня.

77. Заахвочванні аб'яўляюцца загадам дырэктара гімназіі і даводзяцца да ведама вучняў і іх законных прадстаўнікоў, як правіла, ва ўрачыстай абстаноўцы.

78. Заахвочванне вучняў гімназіі вышэйстаячымі органамі ўпраўлення па адукацыі праводзіцца на падставе хадайніцтва дырэктара гімназіі.

79.   Выпускнікам II ступені агульнай сярэдняй адукацыі за выдатныя поспехі ў засваенні адукацыйнай праграмы і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання і выхавання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

Выпускнікі III ступені агульнай сярэдняй адукацыі за выдатныя поспехі ў засваенні адукацыйнай праграмы і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання і выхавання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору, а за асобыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў - Пахвальнымі лістамі ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

80. За здзяйсненне вучнямі дысцыплінарнай правіны (у тым ліку неаднаразовае парушэнне Статуту і Правілаў) устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выяўляецца ў прымяненні да яго наступных мер дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

вымова;

адлічэнне.

81. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць ужыта да вучня III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

82. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару гімназіі.

83. Звесткі пра ўжыванне меры дысцыплінарнага спагнання даводзяцца да законных прадстаўнікоў непаўналетняга вучня.

IX. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ПРЫЛАДАМІ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ (ІНТЭРНЭТ-СУВЯЗІ)

84. У будынку гімназіівучні абавязаны ставіць прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у рэжым вібравыкліку ці бясшумны рэжым.

85. У час правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) павінны знаходзіцца ў прызначаным прыстасаванні (арганайзеры, скрынцы) у стане бясшумнага рэжыму.

86. Карыстацца прыладай мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у час вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў можна толькі з дазволу настаўніка.

87.Карыстацца прыладай мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) ва ўстанове адукацыі на перапынках паміж заняткамі (тэлефанаваць, адпраўляць паведамленні) вучням дазволена выключна для аператыўнай сувязі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), братамі (сёстрамі), іншымі блізкімі сваякамі толькі ў выпадках неадкладнай неабходнасці.

88. У выпадку аднакратнага парушэння правіл карыстання прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), вучань павінен напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння сапраўдных Правіл. Класным кіраўніком (настаўнікам) вучню робіцца запіс у электронны дзённік.Прыпаўторнымфакцепарушэнняправілкарыстанняпрыладамімабільнайсувязі (інтэрнэт-сувязі) праводзіццавынятактэлефонаўвучня. Ваўстановуадукацыізапрашаюццабацькі (законныяпрадстаўнікі), іпаслягутаркіздырэктарам (членамадміністрацыі) імвяртаеццапрыладамабільнайсувязі (інтэрнэт-сувязі). Навучнянакладаеццаспагнанне, вызначанаедырэктарамгімназіі.