У наш час, калі актуальны пытанні адраджэння беларускай культуры, мы ўсё часцей звяртаемся да спадчыны свайго краю, яго гісторыі. Менавіта там карані беларуса, гісторыя яго роду.
Улічваючы гэта, было вырашана стварыць у гімназіі на базе выставачных залаў “Беларуская хатка” і “Музычныя інструменты”, якія дзейнічаюць у гімназіі ўжо многія гады два музеі фальклорна-этнаграфічны музей “Беларуская хатка” і музей музычных інструментаў. Гэтыя два розных па сваім профелі музея маюць сваю гісторыю і свае шляхі з'яўлення ў гімназіі. Кіраўніком музеяў прызначаны настаўнік музыкі, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік фальклорнага ансамбля “Дударыкі” Ровенскі Дзмітрый Дзмітрыевіч.
Культурным і адукаваным лічыцца той чалавек, які ведае гісторыю, звычаі і абрады, мову свайго народа. Таму, пры стварэнні музеяў “Беларуская хатка”, ставілася мэта далейшай зацікаўленасці навучэнцаў гісторыяй роднага краю, гэта значыць выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага, зацікаўленасць у набыцці гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і моўных ведаў. Аснова музея - экспазіцыя, складзеная з прадметаў сялянскага побыту. Тут ёсць і “бабін куток” – гэта значыць гаспадарчы куток, тут можна пакруціць кола калаўрота, палюбавацца прыгожымі ручнікамі, падзорнікамі, сурвэткамі, патрымаць у руках верацяно, вілкі, чапялу, стрыгач ці серп, узважыць рэчы з дапамогай бязмена, зачарпнуць апалонікам у чыгун, запаліць старажытны ліхтар, прасеяць муку праз рэшата і замясіць цеста ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні ступы, бойкі, праса, каромысла, праніка і качалак, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, агледзець сялянскі гардэроб.
На базе кутка праводзіцца азнаямленне з духоўнай спадчынай Роднай Зямлі, вывучэнне абрадаў і свят беларусаў, пашыраюцца веды па беларускай этнаграфіі. Навучэнцы знаёмяцца са звычаямі дэкаратыўнага аздаблення беларускай хаты, традыцыйным інтэр’ерам сялянскай хаты.
Дуда і цымбалы, гармонік і скрыпка, басэтля і ліра, бубен і кларнет, а таксама многія іншыя інструменты, гучаннем якіх спрадвек захапляліся нашы продкі і якія прымушалі іх танчыць, весяліцца, а часам і плакаць знаходзяцца ў музеі “Музычныя інструменты. Кожны музычны інструмент мае сваю гісторыю, свайго гаспадара. Сярод экспазіцый знаходзяцца фотаздымкі, біяграфіі майстроў, якія шмат гадоў працавалі і працуюць у галіне адраджэння справы вырабу і ігры на некаторых інструментах.
Вы ўжо зацікавіліся? Чакаем у госці!
Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ і вартым быць яго
Ул. Караткевіч
Асноўная мэта дзейнасці музея:
збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад беларусаў з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў гімназіі.
Задачы работы музея:
- Арганізаваць ажыццяўленне сукупнасці фондавай, асветніцкай, экспазіцыйнай работы школьнага музея, накіраванай на фарміраванне патрыёта і грамадзяніна.
- З мэтай аховы помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю праводзіць культурна-асветніцкую работу сярод навучэнцаў, іх бацькоў.
- Адбіраць формы і метады пошукавай, збіральніцкай, даследчай дзейнасці, накіраванай на выхаванне ў моладзі пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, павагі і беражлівых адносін да роднай культуры.
- На аснове выкарыстання інфармацыйных тэхналогій арганізаваць дзейнасць па папулярызацыі прапагандысцкай работы школьнага музея па фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Дзейнасць музея ажыцяўляецца па наступных накірунках:
- Экспазіцыйная работа
- Пашукова-даследчая работа
- Экскурсійна-масавая работа
Музей "Беларуская хатка” змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:
- "Быт селяніна” – у разрэзе паказаны від сялянскай хаты канца 19 стагоддзя (без сенцаў). Размешчаны прадметы быта, упрыгожанні жылля, прадметы рэлігійнага накірунку.
- "Бабін кут” – змяшчае усе прыналежнасці гаспадыні для прыгатавання ежы.
- "Бытавыя прылады” – змяшчае прылады, з дапамогай якіх падтрымлівалася чыціня, утульнасць і камфорт у хацею
- “Куток рамёстваў”- які змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:
"Ганчарства” – прадстаўлены наборам разнастайных па форме і прызначэнні пасудзін;
"Бандарства”– гаспадарчыя драўляныя ёмістасці;
"Пляценнне” – утрымлівае рэчы сплеценыя з саломы, лазы, лыка, лёну (кашы, лапці, сявенька, рэзгіні і г.д.);
"Ткацтва” – утрымлівае саматканыя рэчы: ручнікі і посцілкі, вядзецца устаноўка станка для ткацтва (кроснаў).
Мы рады бачыць у нашым музеі ўсіх, хто шчыра зацікаўлены лёсам беларускага народа, яго спадчынай.
Навукова – асветніцкая дзейнасць
У музеі створаны і працуе Савет музея, які складаецца з навучэнцаўгімназіі. Кіруе Саветам загадчык музея Ровенскі Дзмітрый Дзмітрыевіч. У Савет уваходзяць кіраўнікі сектараў. Кожны сектар адказвае за свой напрамак дзейнасці. Сектар пошукавай працы займаецца камплектаваннем фондаў, распрацоўкай маршрутаў вандровак і экспедыцый, арганізацыяй заняткаў па вывучэнні методыкі выяўлення і збору помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, іх апісанне, запіс успамінаў, апавяданняў і г.д. Фондавы сектар вядзе ўлік дакументацыі, арганізуе захаванне помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, кантроль за рэжымамі захавання. Афарміцельскі сектар займаецца распрацоўкай новых экспазіцый, адборам экспанатаў, падрыхтоўкай этыкетажу, афармленнем і мантажом экспазіцый для музея і выстаў. Сектар экскурсійнай работы распрацоўвае і праводзіць агляды, тэматычныя экскурсіі. З навучэнцамі вядзецца пастаянная праца па іх падрыхтоўцы. Рыхтуюцца і абмяркоўваюцца матэрыялы для экскурсаводаў.
Праводзяцца абзорныя і тэматычныя эксурсіі:
- "Музей запрашае”
- "Заглянем у музейныя фонды?”
- "Яго вялікакасць і загадкавасць, Музей”
- "У гады ліхалецця”
- "Рамёствы зямлі беларускай”
- "Сакральны свет беларусаў”
- "Скарбы роднага краю”
Наяўнасць у гімназіі музея дазваляе глыбей вывучыць і асэнсаваць гісторыю, культуру ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцяў навучэнцаў, выхоўваць у іх нацыянальную самасвядомасць, далучаць іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры, удзельнічаць ва ўдасканаленні адукацыйнай работы, праводзіць культурна-асветніцкую працу сярод навучэнцаў, бацькоў.
ФОТАЗДЫМКІ