Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Занятасць вучняў

Чым рэгулюецца працаўладкаванне падлеткаў?

Праца падлеткаў рэгулюецца Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь (артыкулы 21, 114, 272-279)

Часовая занятасць моладзі ў вольны ад вучобы час рэгламентуецца палажэннем аб Парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі ў вольны ад вучобы час, зацверджанай Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2010 г. №958. 

Куды звярнуцца падлетку для працаўладкавання ўлетку? 

Для працаўладкавання падчас канікулаў падлеткі могуць звяртацца ва ўпраўленні (аддзелы) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў у сваім раённым, гарадскім населеным пункце. У горадзе Мінску можна звярнуцца ва ўпраўленне занятасці Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", а таксама да сацыяльнага педагога ва ўстанове адукацыі. 

Колькі часу можа працаваць падлетак?

Працягласць штодзённай працы для падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў не можа перавышаць 4 гадзін 36 хвілін, для падлеткаў ад 16 да 18 гадоў - 7 гадзін.

Для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, якія працуюць на працягу навучальнага года ў вольны ад вучобы час, ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў працягласць работы складае не больш за 2 гадзіны 18 хвілін, ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў - 3 гадзіны 30 хвілін. 

Якія дакументы патрэбны для працаўладкавання? 

Для працаўладкавання падлеткаў у абавязковым парадку неабходна прад'явіць наймальніку наступныя дакументы:

накіраванне службы занятасці;

медыцынская даведка (форма 086/У);

пашпарт;

дакумент з установы адукацыі.

Для працаўладкавання падлеткам ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў неабходна прадаставіць пісьмовую згоду аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў) 

Як павінны плаціць падлетку?

Для падлеткаў ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў устаноўлена скарочаная працягласць рабочага часу. Пры гэтым заработная плата выплачваецца ў такім жа памеры, як работнікам пры поўнай працягласці штодзённай работы.

Аплата працы падлеткаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, якія працуюць у вольны ад вучобы час, праводзіцца прапарцыйна адпрацаванаму часу або ў залежнасці ад выпрацоўкі.

Наймальнікі могуць устанаўліваць даплаты да заработнай платы (артыкул 279 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). 

Ці будзе ў падлетка працоўная кніжка?

Працоўная кніжка выдаецца наймальнікам працаўніку пры ўмове, што ён адпрацаваў 5 і больш працоўных дзён. 

Па матэрыялах дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by