Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Дударыкі


Мастацкі кіраўнік –
Заслужаны дзеяч культуры
Рэспублікі Беларусь,
выдатнік адукацыі,
"Мінчанін года" – 2010
у вобласці культуры
Дзмітрый Дзмітрыевіч Ровенскі

    Вуліца Васняцова ў Мінску. Вытанчаная металічная агароджа, утульны школьны панадворак, нейкі душэўны і не па-асенняму цёплы. Мінская гімназія № 14 мае багатыя музычныя традыцыі.

    У 50-60 гады тут працаваў вядомы ў горадзе духавы аркестр, а ў 1970 г Дзмітрый Дзмітрыевіч Ровенскі стварыў дзіцячы фальклорны ансамбль «Дударыкі». За гэтыя гады сотні дзяцей дакрануліся да прыгожага свету народнай музыкі і фальклору. З «Дударыкаў» выйшла каля 30 прафесійных музыкаў.

    Адміністрацыя школы аддала музычнаму калектыву два прасторныя класы, якія стараннямі мастацкага кіраўніка і вучняў былі ператвораны ў музей побыту (больш за дзве тысячы экспанатаў, 250 найменняў) і народных інструментаў. У музеі сабрана каля 300 музычных інструментаў (64 найменні) з усіх куткоў Беларусі. Імёны больш чым 80 народных майстроў упісаны ў гісторыю беларускай культуры. Дарэчы сказаць, падобнага роду калекцыі ў Расіі і краінах Еўропы знаходзяцца пад эгідай ЮНЕСКА.

    Тут можна ўбачыць акарыну, беларускія дудкі, ражкі і цымбалы. Многія народныя інструменты зроблены рукамі Дзмітрыя Дзмітрыевіча Ровенскага. Яшчэ са школьных гадоў ён марыў вырабіць дудку. Вывучаў літаратуру, кансультаваўся ў старых майстроў.

ТВОРЧЫ ШЛЯХ

1970 г – стварэнне дзіцячага ансамбля «Дударыкі».

1980 г . – стварэнне сямейнага ансамбля.

1985 г. – заснаванне Музея беларускай культуры і побыту.

1990 г. – атрымаў званне члена Асацыяцыі музычных інструментаў.

1996 г. – стварэнне ансамбля “Мінскія музыкі”.

1999 г. – прысвоена Ганаровае Званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь” (нагрудны знак).

2003 г. – заснаванне музея музычных інструментаў.

2006 г. – прысвоена званне “Выдатнік адукацыі” (нагрудны знак за высокія дасягненні ў адукацыі і выхаванні дзяцей і моладзі).

2006 г. – шматразовы член журы Маланінскага конкурса гарманістаў у г. Новасібірску.

2008 г. – заснаванне фестывалю “Гармонік збірае сяброў”.

2010 г. – прысвоена Ганаровае званне “Мінчанін года” ў галіне культуры за высокія дасягненні ў працы, асабісты ўклад у культурнае развіццё сталіцы.

2012 г. – Гран-пры сям’і Ровенскіх Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” ў Беларусі

2012 г. – Медаль за прапаганду народнай культуры ў Еўропе (Аўстрыя).

2013 г. – узнагароджаны Залатым знакам “Народны музыка Зямлі Рускай” за дабрачынныя канцэрты, за майстэрства, за прапаганду гармоніка ў Беларусі і за падрыхтоўку вучняў-лаўрэатаў.

2013 г. - член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”

2015 г. -   узнагароджаны Медалём Расійскага фонду імя маршала Жукава “За любоў да Айчыны” і атрымаў Званне Народнага музыкі Зямлі Рускай.

2016 г. – узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры “За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва, захаванне нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны.

2017 г. – прысвоены медаль “Рупліўцу. Стваральніку”.

2017 г. – Д. Д. Ровенскі занесены ў кнігу Працоўнай Славы Капыльскага раёна.

2018 г. – член Рады Беларускага фонду Культуры.

З’яўляецца членам БСМД (Беларускі саюз музычных дзеячаў)

ЗБОРНІК ПЕСЕНЬ ФАЛЬКЛОРНАГА АМАТАРСКАГАКАЛЕКТЫВУ “ДУДАРЫКІ”

Фотагалерэя