Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Аб гімназіі

Місія Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 14 г. Мінска" - стварэнне якаснага адукацыйнага асяроддзя для развіцця індывідуальных здольнасцей вучняў.

Гімназія №14 г. Мінска – гэта 720 вучняў

І ступень – 331 вучняў,

ІІ ступень – 339 вучняў,

ІІІ ступень – 50 вучні

30 класаў

6 груп падоўжанага дня

Асаблівасці профільнай адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

Х клас   * профіль матэматыка і беларуская мова, хімія і біялогія - 15 вучняў

ХІ клас * філалагічны профіль: беларуская мова і англійская мова - 19 вучняў

             * профіль матэматыка і фізіка, матэматыка і англійская мова - 12 вучняў

Асаблівасці профільнай адукацыі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

VІІІ-ІХ класы- прадпрофільная падрыхтоўка- англійская мова на павышаным узроўні

Вывучэнне карэйскай мовы ў аб’яднанні па інтарэсах.

Асаблівасці адукацыі на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

Вывучэнне англійскай мовы з I класа - заняткі на платнай аснове.

Паглыбленне ведаў па вучэбных прадметах - заняткі на платнай аснове.

Для ўсіх вучняў арганізаваны заняткі па навучанні плаванню, аздараўленчаму плаванню і аквааэробіцы.

У сістэме дадатковай адукацыі на базе гімназіі №14 г.Мінска працуюць:

- факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах

- факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці для ўдзельнікаў Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Дударыкі”: індывідуальнае навучанне ігры на музычных інструментах гармоніку, скрыпцы, дудцы, цымбалах, па вакальных спевах і народных танцах

- аб'яднанні па інтарэсах

- спартыўныя секцыі па валейболу, баскетболу, плаванню, шахматам, каратэ

- заняткі па легаканструяванню і робататэхніцы