Галоўнае у жыцці - не страшыцца цяжкасцей і ісцi ўперад.
Наша педагагічнае
К -культура
Р - розум
Э - эрудыцыя
Д - дзеці
А - адукацыя
"Любіць і разумець кожнае дзіця”.
|

|
Тэма:
Фарміраванне чытацкай граматнасці навучэнцаў сродкамі вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі
Мэта:
Стварэнне ўмоў для развіцця і павышэння прафесійнай кампетэнтнасці і майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў ГПД ва ўмовах рэсурснага забеспячэння, укараненне сучасных эфектыўных методык устойлівага развіцця для выхавання сацыяльна-адаптаванай асобы.
Задачы:
- Павысіць узровень прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў праз развіццё гімназіі як рэсурснага цэнтра, праз удзел ў інавацыйнай дзейнасці па замацаванні навыкаў настаўніка –даследчыка;
- Удасканаліць адукацыйную прастору па выяўленні і падтрымцы адораных, таленавітых навучэнцаў з мэтай раскрыцця іх інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу праз сучаснае мадэліраванне ўрокаў, актывізацыю ўдзелу ў інтэлектуальных конкурсах і алімпіядах;
- Пашыраць уяўленне настаўнікаў пачатковых класаў аб чытацкай пісьменнасці, удасканаліць прафесійныя ўменні педагогаў па пытаннях фарміравання навыку чытання, чытацкіх уменняў, уменняў працаваць з тэкстам.
- Авалодваць эфектыўнымі агульнадыдактычнымі, часнадыдактычнымі метадамі і прыёмамі выкладання вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- Дэманстраваць педагагічныя кампетэнцыі праз сістэму адкрытых урокаў, семінараў, мерапрыемстваў у рамках прадметных тыдняў і метадычныў форумаў, праз абагульненне інавацыйнага педагагічнага вопыту;
- Развіваць маральна-сталую ініцыятыўную асобу навучэнцаў праз фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці гімназістаў, навыку здаровага ладу жыцця на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка- культурных і маральных каштоўнасцей пры актыўным узаемадзеянні з бацькамі навучэнцаў;
- Ствараць умовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу педагогаў, падтрымліваць і стымуляваць ініцыятыву настаўнікаў, развіваць і ўдасканальваць розныя формы метадычнай дзейнасці.
Склад:
Карака Галіна Станіславаўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, тэма самаадукацыі "Маўлечае развіццё малодшага школьніка."
Корабава Алена Мікалаеўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, тэма самаадукацыі "Развіццё маўленчай дзейнасці навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі."
Муманенка Алена Анатольеўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя., тэма самаадукацыі "Фарміраванне культуры вуснай мовы навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі."
Рэкун Таццяна Аляксандраўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, тэма самаадукацыі “Формирование фонематического слуха на уроках русского языка ."
Шчэрба Аксана Іванаўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, тэма самаадукацыі "Трэнінгавыя практыкаванні як сродак павышэння якасці чытання вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі."
Доўнар Ірына Пятроўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.
Собаль Святлана Мікалаеўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.
Свірыд Алена Рыгораўна, першая кваліфікацыйная катэгорыя.
Лойка Святлана Георгіеўна, першая кваліфікацыйная катэгорыя.
Фундарэнка Вольга Міхайлаўна, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.