Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

ВМА настаўнікаў англійскай мовы

Настаўнік жыве да той пары,пакуль вучыцца. (К.Д.Ушынскі)

Тэма вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў англійскай мовы:

“Фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбнага прадмета “Замежная мова” як прыярытэт сучаснай адукацыі і найважнейшая ўмова павышэння яго якасці”.

Мэта:

Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.

Задачы:

1. Выкарыстоўваць рэсурсы вучэбна-метадычных аб’яднанняў па павышэнні аналітычнай культуры педагогаў праз сістэматызацыю матэрыялаў па самаадукацыі, якія адлюстроўваюць прафесійны рост педагога.

2. Павышаць ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз прымяненне сучасных эфектыўных спосабаў развіцця іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі.

3. Працягваць маніторынг якасці і кіравання прафесійнай дзейнасцю педагогаў.

4. Арганізоўваць павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў праз пастаянна дзеючыя формы навучання (курсы павышэння кваліфікацыі).

5. Арганізоўваць актыўнае метадычнае ўзаемадзеянне членаў ВМА па абагульненні і распаўсюджванні эфектыўнага педагагічнага вопыту ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.

6. Асвойваць спосабы арганізацыі навучання з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн-узаемадзеяння і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў.

7. Пашыраць спектар адукацыйных тэхналогій, відаў і формаў дзейнасці вучняў ва ўрочны і ў пазаўрочны час, накіраваных на фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў.

8. Дыферэнцыяваць і індывідуалізаваць навучанне, выкарыстоўваць магчымасці стымулюючых, факультатыўных заняткаў, платных адукацыйных паслуг на ўсіх ступенях навучання.

9. Удасканальваць работу па развіцці інтэлектуальных здольнасцяў вучняў, выяўляць адораных і схільных да вывучэння англійскай мовы вучняў.

10. Актывізаваць навукова-даследчую дзейнасць вучняў і педагогаў (праектная дзейнасць, артыкулы, публікацыі).

11. Фарміраваць ў вучняў каштоўнасныя адносіны да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адказнасці.

12. Прымаць удзел у міжнародных праектах, у тым ліку ў інтэрнэт-праектах,

супрацоўнічаць з установамі, грамадскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх звязана з практычным прымяненнем навыкаў вучняў.

13. Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу кабінетаў англійскай мовы. 

Тэмы пасяджэнняў вучэбна-метадычнага аб’яднання:

1. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэса па вывучэнні англійскай мовы ў 2025/2026 навучальным годзе. Вывучэнне асноўных палажэнняў і рэкамендацый МА РБ.

2. Асаблівасці фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў на вучэбных і факультатыўных занятках у рамках падрыхтоўкі іх да нацыянальнага даследавання якасці адукацыі.

3. Магчымасці выкарыстання штучнага інтэлекту ў адукацыйным працэсе.

4. Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках англійскай мовы.

5. Падвядзенне вынікаў работы ВМА за 2025/2026 навучальны год і планаванне работы ВМА на 2026/2027 навучальны год. 

Настаўнік

Катэгорыя

1

Андрушка А.М.

вышэйшая

2

Арцемавец М.П.

вышэйшая

3

Болбас Г.С.

вышэйшая

4

Вялічка В.М.

вышэйшая

5

Ганзеева А.А.

першая

6

Касаткіна Т.В.

вышэйшая

7

Ліццано Н.А.

вышэйшая

8

Пенкіна К.А.

без катэгорыі

9

Свірыдзенка Ю.В.

другая

10

Сідарук Т.П.

вышэйшая