Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

25.06.26

25 чэрвеня ў прышкольным лагеры «Сонейка» нагадалі пра бяспеку на дарогах

Інспектар ІДН Пузака В.А. правяла з выхаванцамі лагера прафілактычную гутарку.

Каб летнія канікулы не азмрочыла бяда, у прышкольным лагеры «Сонейка» прайшоў урок дарожнай бяспекі. 
Для выхаванцаў арганізавалі прагляд прафілактычнага відэароліка пра тое, як пазбегнуць ДТЗ. Дзеці ўбачылі небяспечныя «дарожныя пасткі»: пераход у непадыходным месцы і гульні каля праезнай часткі. 

Пасля прагляду дзеці абмеркавалі з выхавацелямі важнасць святлоадбівальных элементаў і ўважлівасці.  «Лепш прадухіліць, чым лячыць!» — вырашылі юныя пешаходы. 

Важатыя паабяцалі паўтараць ПДР на працягу ўсёй змены. Бяспечных канікул!