Сёння ў лагеры «Сонейка» прайшоў не проста музейны ўрок, а сапраўднае падарожжа ў свет беларускіх традыцый! Дзеці даведаліся, чым славілася наша зямля: ад старажытных абрадаў Купалля і народных песень да сакрэтаў саломапляцення і выцінанкі.
Экскурсавод расказала пра сімволіку арнаментаў і пра тое, як нашы продкі святкавалі святы, вадзілі карагоды і варажылі на вянках.
