Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Лето 2026

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.04.2026 № 165 "Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд 2026 года"

Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай работы ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі ў перыяд летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года

Пералік укладанняў, якія ўваходзяць у аптэчку хуткай медыцынскай дапамогі для аказання медыцынскай дапамогі дзецям у выхаваўча-аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах з кругласутачным знаходжаннем

Працаўладкаванне моладзі

Аздараўленне

Пакет бяспекі

План выхаваўчай работы атрадаў “Арляняты”, “Зубраняты”, “Мужнасць” (01.06.2026 – 19.06.2026)  

План выхаваўчай работы атрада “Эрудыт” (01.06.2026 – 19.06.2026)

Аздараўленне дзяцей будзе ажыццяўляцца:

1. на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў лагерах з дзённым знаходжаннем;

2. у лагерах працы і адпачынку (ЛТО);

3. у стацыянарных кругласутачных лагерах. 

1. У чэрвені месяцы на базе гімназіі будуць працаваць профільныя атрады вучэбнага, ваенна-патрытычнага;

у ліпені і жніўні – на базе іншых устаноў адукацыі Заводскага раёна.

1 зм.: 01.06.2026 – 19.06.2026;

2 зм.: 22.06.2026 – 13.07.2026,

3 зм.: 14.07.2026 – 03.08.2026,

4 зм.: 04.08.2026 – 24.08.2026

Да канца красавіка/пачатку мая бацькам трэба вызначыцца ці будзе дзіця наведваць летні лагер. Спісы падаць сваім класным кіраўнікам. 

2. Лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем падлеткаў адкрываюцца ў Заводскім раёне з 1 чэрвеня і будуць функцыянуюць усе 3 змены для навучэнцаў 14-18 гадоў. Асноўныя задачы такіх лагераў - выхаванне павагі да працы, фарміраванне ў падрастаючага пакалення матывацыі да набыцця рабочых спецыяльнасцей, прадастаўленне магчымасці самім зарабіць кішэнныя грошы.

Калі ваша дзіця плануе працаваць у ЛПА, то яму неабходна ўзяць у паліклініцы даведку аб стане здароўя. Важна! У даведцы абавязкова павінна быць указана спецыяльнасць (можна некалькі), на якой падлетак плануе працаваць. Лепш узяць 2 медыцынскія даведкі, каб потым паўторна не праходзіць медагляд падчас навучальнага года. Далей заключаецца працоўная дамова (трудовой договор) з падлеткам і законнымі прадстаўнікамі. Аплачваецца пуцёўка.

Акрамя ЛПА мы прапануем дзецям папрацаваць у студатрадзе. Гэта праца ў ЖЭСе

3. У рэжыме пяці змен будуць функцыянаваць два загарадныя аздараўленчыя лагеры, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемстваў Заводскага раёна г.Мінска - гэта лагер "Зубраня" і лагер "Змена".

  Наконт аздараўлення дзяцей у загарадных лагерах і санаторыях. Выйшла Пастанова Савета міністраў РБ №509 “Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагерах”. Згодна з гэтым дакументам бясплатную пуцёўку ў лагер ці санаторый можна атрымаць толькі 1 раз на год. Звярніце ўвагу, што санаторый і лагер цяпер не адрозніваюцца.

Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва інфармуе: www.rco.by

Дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў маюць права на атрыманне пуцёвак, кошт, якіх таннейшы праз дзяржаўныя датацыі:

не больш за адзін раз у каляндарным годзе:

- у лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей тэрмінам не менш

18 дзён;

- у лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам не менш за 18 дзён;

не больш за два разы ў каляндарным годзе могуць быць накіраваны ў лагер з кругласутачным знаходжаннем наступныя катэгорыі дзяцей:

- дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем'ях, дзіцячых інтэрнатных установах, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках і сацыяльных прытулках;

- дзеці, якія навучаюцца ў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах і вучылішчах алімпійскага рэзерву, пры накіраванні іх у спартыўна-аздараўленчы лагер спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў;

- дзеці са шматдзетных і няпоўных сем'яў;

- дзеці непрацуючых пенсіянераў.

Як атрымаць пуцёўку ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем?

Пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем для розных катэгорый грамадзян (згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2004 года № 662 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння дзяцей" (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь21).

па месцы працы аднаго з бацькоў на падставе рашэння камісій па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

У адпаведнасці з Палажэннем аб камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2002 № 1155, для забеспячэння размеркавання і выдачы пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне ў любой арганізацыі, незалежна ад формы ўласнасці, ствараецца камісія па аздараўленні.

Камісія ствараецца загадам арганізацыі ў складзе не менш як тры чалавекі, за выключэннем арганізацый з колькасцю работнікаў

да 5 чалавек, у якіх прызначаецца асоба, адказная за арганізацыю санаторна-курортнага лячэння і аздараўленні.

Пры звароце ў камісію па выдзяленне пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем бацька прадстаўляе пісьмовую заяву (у адвольнай форме), а таксама наступныя дакументы і іх копіі:

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копію;

- даведку з месца працы (службы) іншага з бацькоў аб незабяспечанасці дзіцяці ў бягучым годзе пуцёўкай у лагер за кошт дзяржаўных сродкаў (форма даведкі зацверджана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 05.10.2010 № 140) (пачынаючы з другой змены).

Пры выдзяленні пуцёвак дзецям са шматдзетных сем'яў дадаткова прадстаўляюцца даведкі:

- аб месцы жыхарства і складзе сям'і;

- пасведчанне шматдзетнай сям'і.

Пры заключэнні арганізацыяй, у якой працуе адзін з бацькоў, дамовы з аздараўленчым лагерам на набыццё пуцёўкі, кошт пуцёўкі памяншаецца на памер зацверджанай датацыі.

Бацькоўская плата за пуцёўку ў лагер з кругласутачным знаходжаннем устанаўліваецца ў памеры не менш як 10 працэнтаў ад яе поўнага кошту і ўносіцца ў касу або залічваецца атрымальнікам пуцёўкі на бягучы (разліковы) рахунак арганізацыі па месцы работы, службы. 

Акрамя таго ў летні перыяд існуюць такія формы і магчымасці, як

Другасная занятасць (8 чал.чэрвень, 8 – ліпень, 8-жнівень). Дзеці працуюць 2 тыдні па 2,5 гадзіны.

-  Студатрад 10 чалавек. Арганізуецца на базе жыллёва-эксплуатацыйнай службы. 

Спісы дзяцей, якія будуць наведваць профільны атрад, ЛПА, студатрад ці працаваць на ўмовах другаснай занятасці, павінны быць складзены да канца красавіка. Праз класных кіраўнікоў падавайце інфармацыю.

БЯСПЕЧНАЕ ЛЕТА

План работы начальніка аздараўленчага атрада “Сонейка” з дзённым знаходжаннем вучняў гімназіі №14 г.Мінска (01.06.2026 – 19.06.2026)

раскрыть » / « свернуть

Рэжым дня аздараўленчых атрадаў з дзённым знаходжаннем вучняў

раскрыть » / « свернуть

Фотоматериалы