Запрашаем у бібліятэку!
 |
БІБЛІЯТЭКА ГІМНАЗІІ № 14 г.Мінска
"Кнігі жывуць да тых часін, пакуль іх не толькі чытаюць, але і перачытваюць"
Якуб Колас |
Бібліятэка гімназіі заснавана ў 1968 годзе. Як структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, бібліятэка заклікана садзейнічаць стварэнню аптымальных умоў для вырашэння агульнаадукацыйных і выхаваўчых задач шляхам рэалізацыі інфармацыйнай, культурнай, адукацыйнай функцый і забяспечваць правы яго ўдзельнікаў (вучняў, іх законных прадстаўнікоў, педагагічных работнікаў, іншых работнікаў установы адукацыі) на бясплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэкі.
Задачы бібліятэкі:
- абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай;
- забяспечваць захаванасць бібліятэчных фондаў і бібліятэчна-інфармацыйных рэсурсаў, іх сістэматызацыю, размяшчэнне і захоўванне;
- спрыяць доступу карыстальнікаў бібліятэкі да нацыянальных і сусветных электронных адукацыйных рэсурсаў;
- удасканальваць інфармацыйна-бібліяграфічнае і бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў.
Бібліятэка забяспечвае вучняў і настаўнікаў неабходнымі падручнікамі, дае праграмную, галіновую, вучэбна-метадычную літаратуру ў дапамогу адукацыйнаму працэсу, пасяджэнням метадычных аб'яднанняў, педсаветам, класным гадзінам, гадзінам інфармавання, бацькоўскім зборам.
Наша бібліятэка сёння гэта:
- Агульны фонд – 48363
- Асноўны фонд - 28825
- Фонд падручнікаў - 19503
- Фонд перыядычных выданняў - 19
- Фонд электронных дакументаў – 35
Бібліятэка мае: 2 камп'ютары з выхадам у інтэрнэт, сканер, прынтар, выхад у школьную лакальную сетку.
У сваёй працы бібліятэка школы выкарыстоўвае праграмны комплекс "Бібліёграф". Ён прызначаны для аўтаматызацыі вядзення ўліку кніжных фондаў і абслугоўвання чытачоў бібліятэкі. Выкарыстоўваючы магчымасці праграмнага комплексу, створаны электронны каталог падручнікаў, каталог асноўнага фонду, вядзецца электроннае абслугоўванне навучэнцаў і настаўнікаў.
|
У сценах бібліятэкі гімназіі Вас заўсёды рады бачыць :
|
|
Загадчык бібліятэкі –
Ладуцька Таццяна Барысаўна
Адукацыя: вышэйшая бібліятэчная.
Стаж працы: 24 гады

|
|
|
 |
Графік работы бібліятэкі
Панядзелак – пятніца
9.00 – 17.20
Субота
9.00 – 13.30
Нядзеля – выхадны дзень
Санітарны дзень – апошні чацвер месяц
|
|