Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Белорусский домик

У наш час, калі актуальны пытанні адраджэння беларускай культуры, мы ўсё часцей звяртаемся да спадчыны свайго краю, яго гісторыі. Менавіта там карані беларуса, гісторыя яго роду.

Улічваючы гэта, было вырашана стварыць у гімназіі на базе выставачных залаў “Беларуская хатка” і “Музычныя інструменты”, якія дзейнічаюць у гімназіі ўжо многія гады два музеі фальклорна-этнаграфічны музей “Беларуская хатка” і музей музычных інструментаў. Гэтыя два  розных па сваім профелі музея маюць сваю гісторыю і свае шляхі з'яўлення ў гімназіі.  Кіраўніком музеяў прызначаны настаўнік музыкі,  Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік фальклорнага ансамбля “Дударыкі” Ровенскі Дзмітрый Дзмітрыевіч.

Культурным і адукаваным лічыцца той чалавек, які ведае гісторыю, звычаі і абрады, мову свайго народа. Таму, пры стварэнні музеяў “Беларуская хатка”, ставілася мэта далейшай зацікаўленасці  навучэнцаў гісторыяй роднага краю, гэта значыць выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага, зацікаўленасць у набыцці гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і моўных ведаў. Аснова музея - экспазіцыя, складзеная з прадметаў сялянскага побыту. Тут ёсць і “бабін куток” – гэта значыць гаспадарчы куток, тут можна пакруціць кола калаўрота, палюбавацца прыгожымі ручнікамі, падзорнікамі, сурвэткамі, патрымаць у руках верацяно, вілкі, чапялу, стрыгач ці серп, узважыць рэчы з дапамогай бязмена, зачарпнуць апалонікам у чыгун, запаліць старажытны ліхтар, прасеяць муку праз рэшата і замясіць цеста ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні  ступы, бойкі, праса, каромысла, праніка і качалак, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, агледзець сялянскі гардэроб.

На базе кутка праводзіцца азнаямленне з духоўнай спадчынай Роднай Зямлі, вывучэнне абрадаў і свят беларусаў, пашыраюцца веды па беларускай этнаграфіі. Навучэнцы знаёмяцца са звычаямі дэкаратыўнага аздаблення беларускай хаты, традыцыйным інтэр’ерам сялянскай хаты.

Дуда і цымбалы, гармонік і скрыпка, басэтля і ліра, бубен і кларнет, а таксама многія іншыя інструменты, гучаннем якіх спрадвек захапляліся нашы продкі і якія прымушалі іх танчыць, весяліцца, а часам і плакаць знаходзяцца ў музеі “Музычныя інструменты.  Кожны музычны інструмент мае сваю гісторыю, свайго гаспадара.  Сярод экспазіцый знаходзяцца фотаздымкі, біяграфіі майстроў, якія шмат гадоў працавалі і працуюць у галіне адраджэння справы вырабу і ігры на некаторых інструментах.

Вы ўжо зацікавіліся? Чакаем у госці!

Не пагарджаць святым сваім мінулым,

А заслужыць яшчэ і вартым быць яго

Ул. Караткевіч

Асноўная мэта дзейнасці музея:

 збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад беларусаў з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў гімназіі. 

Задачы работы музея:

  • Арганізаваць ажыццяўленне сукупнасці фондавай, асветніцкай, экспазіцыйнай работы школьнага музея, накіраванай на фарміраванне патрыёта і грамадзяніна.
  • З мэтай аховы помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю праводзіць культурна-асветніцкую работу сярод  навучэнцаў, іх бацькоў.
  • Адбіраць формы і метады пошукавай, збіральніцкай, даследчай дзейнасці, накіраванай на выхаванне ў моладзі пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, павагі і беражлівых адносін да роднай культуры.
  • На аснове выкарыстання інфармацыйных тэхналогій арганізаваць дзейнасць па папулярызацыі прапагандысцкай работы школьнага музея па фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Дзейнасць музея ажыцяўляецца па наступных накірунках

  1. Экспазіцыйная работа
  2. Пашукова-даследчая работа
  3. Экскурсійна-масавая работа

Музей "Беларуская хатка” змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:

  • "Быт селяніна” – у разрэзе паказаны від сялянскай хаты канца 19 стагоддзя (без сенцаў). Размешчаны прадметы быта, упрыгожанні жылля, прадметы рэлігійнага накірунку.
  • "Бабін кут” – змяшчае усе прыналежнасці гаспадыні для прыгатавання ежы.
  • "Бытавыя прылады” – змяшчае прылады, з дапамогай якіх падтрымлівалася чыціня, утульнасць і камфорт у хацею
  • “Куток рамёстваў”- які змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:

"Ганчарства” – прадстаўлены наборам разнастайных па форме і прызначэнні пасудзін;

"Бандарства”– гаспадарчыя драўляныя ёмістасці;

"Пляценнне” – утрымлівае рэчы сплеценыя з саломы, лазы, лыка, лёну (кашы, лапці, сявенька, рэзгіні і г.д.);

"Ткацтва” – утрымлівае саматканыя рэчы: ручнікі і посцілкі, вядзецца устаноўка станка для ткацтва (кроснаў). 

Мы рады бачыць у нашым музеі ўсіх, хто шчыра зацікаўлены лёсам беларускага народа, яго спадчынай.

Навукова – асветніцкая дзейнасць

 У музеі створаны і працуе Савет музея, які складаецца з навучэнцаўгімназіі. Кіруе Саветам загадчык музея Ровенскі Дзмітрый Дзмітрыевіч.  У Савет уваходзяць кіраўнікі сектараў. Кожны сектар адказвае за свой напрамак дзейнасці. Сектар пошукавай працы займаецца камплектаваннем фондаў, распрацоўкай маршрутаў вандровак і экспедыцый, арганізацыяй заняткаў па вывучэнні методыкі выяўлення і збору помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, іх апісанне, запіс успамінаў, апавяданняў і г.д. Фондавы сектар вядзе ўлік дакументацыі, арганізуе захаванне помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, кантроль за рэжымамі захавання. Афарміцельскі сектар займаецца распрацоўкай новых экспазіцый, адборам экспанатаў, падрыхтоўкай этыкетажу, афармленнем і мантажом экспазіцый для музея і выстаў. Сектар экскурсійнай работы распрацоўвае і праводзіць агляды, тэматычныя экскурсіі. З навучэнцамі вядзецца пастаянная праца па іх падрыхтоўцы. Рыхтуюцца і абмяркоўваюцца матэрыялы для экскурсаводаў.

Праводзяцца абзорныя і тэматычныя эксурсіі:

  • "Музей запрашае”
  • "Заглянем у музейныя фонды?”
  •  "Яго вялікакасць і загадкавасць, Музей”
  • "У гады ліхалецця”
  • "Рамёствы зямлі беларускай”
  •  "Сакральны свет беларусаў”
  • "Скарбы роднага краю” 

Наяўнасць у гімназіі  музея дазваляе глыбей вывучыць і асэнсаваць гісторыю, культуру ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцяў навучэнцаў, выхоўваць у іх нацыянальную самасвядомасць, далучаць іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры, удзельнічаць ва ўдасканаленні адукацыйнай работы, праводзіць культурна-асветніцкую працу сярод навучэнцаў, бацькоў.

Праект "Горад майстроў" (спасылка)


У шосты школьны дзень 28 студзеня 2017 года ў гімназіі на базе музея “Беларуская хатка” для навучэнцаў 6-7 класаў было праведзена мерапрыемства ў рамках рэалізацыі рэспубліканскай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, прэзентацыя  “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”. Мерапрыемства падрыхтавала класны кіраўнік 6 “Б” класа  Звалінская Паліна Дзмітрыеўна. Мэта мерапрыемства: актуалізацыя  ведаў навучэнцаў пра Беларусь, яе славутых землякоў, родную мову;выхаванне  пачуцця патрыятызму, годнасці і гонару за сваю Радзіму;садзейнічанне развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры Бацькаўшчыны, да яе сучаснага жыцця.

Эпіграфам для дадзенага мерапрыемства стала выказванне Максіма Танка: 
Усіх гадуюць нас матчыны казкі,
Яны вучаць
Родную мову любіць,
На крылах юнацтва
Уздымацца пад хмары,
З няпраўдай змагацца,
А з праўдай дружыць.
І аб недасяжным
І сонечным марыць.
Сустрэча атрымалася цікавая і змястоўная. Навучэнцы падрыхтавалі прэзентацыі,  звязаныя з вуснай народнай творчасцю, з гісторыяй і народнымі традыцыямі Беларусі. Навучэнцы чыталі вершы пра Беларусь, выконвалі беларускія народныя песні, адгадвалі загадкі, узнаўлялі прыказкі і прымаўкі.
Навучэнцы з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах “Замарочкі з бочкі”, “Каму належаць словы?”.
 

Удзельнікі сур’ёзна аднесліся да мерапрыемства.  Хочацца сказаць ім вялікі дзякуй за  павагу да роднай спадчыны і пажадаць творчых поспехаў і ўсяго найлепшага.

ФОТАЗДЫМКІ

Фотоматериалы