Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Подготовка к школе

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Гімназія № 14 г. Мінска”
запрашаеўсіх дзяцей 5-6 гадовага ўзросту
 ў падрыхтоўчую школу“Разумнікі і разумніцы”

Мы рады вітаць маленькіх разумнікаў,

гатовых адправіцца з намі ў падарожжа ў свет ведаў! 

Поўны курс заняткаў па падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе на базе гімназіі №14 г. Мінска дазваляе кожнаму дзіцяці асвоіць неабходную для паспяховага пачатку вучобы ў школе праграму.

Заняткі разлічаны на дзяцей 5-6 гадоў. Мы прапануем заняткі па суботах у камфортных класах з вопытнымі педагогамі.

      Заняткі праводзяцца па наступных накірунках:

  1.  Развіццё маўлення, навучанне грамаце.
  2.  Матэматыка, логіка.
  3.  Развіццёвы занятак.
  4.  Мастацкая дзейнасць.
Запіс у падрыхтоўчую школу “Разумнікі і разумніцы” для дзяцей
5-6 гадовага ўзросту па тэлефоне:
352-03-53 (намеснік дырэктара Доўнар Ірына Пятроўна)

 Настаўнікі нашай гімназіі прафесійна дапамогуць:

  • адаптаваць дзіця да навучання ў школе;
  • развіць у дзяцей упэўненасць да сябе;
  • сфармаваць шэраг уменняў і навыкаў для паспяховага навучання.

             Праграма заняткаў уключае:

  • развіццё увагі, памяці, лагічнага мыслення, камунікатыўных навыкаў;
  • фарміраванне адэкватнай самаацэнкі;
  • развіццё дробнай маторыкі;
  • прафілактыку і карэкцыю трывожнасці ў дзіцяці.

  Спіс школьных прылад:

  • папка для школьных прылад;
  • сшытак у вялікую клетку;
  • лічыльныя палачкі;
  • каляровыя алоўкі, фламастары;
  • ручка, просты аловак, гумка;
  • альбом для малявання.

 Рэжым працы

Заняткі для дзяцей 5-6 гадовага ўзросту па 30 хвілін праводзяцца па суботах. Перапынак паміж заняткамі 10 хвілін, падчас якога арганізуюцца гульні.