Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Атрад ЮІДР "Светлафор"

Аб'яднанне ЮІДР - добраахвотнае аб'яднанне школьнікаў, якое створана з мэтай выхавання ў іх грамадзянскасці, высокай агульнай культуры, калектывізму, прафесійнай арыентацыі, шырокага прыцягнення школьнікаў да арганізацыі прапаганды бяспечных паводзін на дарогах і вуліцах сярод малодшага і сярэдняга ўзросту.
 
Асноўныя задачы аб'яднання ЮІДР:
  • актыўнае садзейнічанне адукацыйных устаноў у выпрацоўцы ў школьнікаў актыўнай жыццёвай пазіцыі;
  • вывучэнне правілаў бяспечных паводзін на дарогах і вуліцах, авалоданне навыкамі работы па прапагандзе Правілаў дарожнага руху і арганізацыі гэтай працы сярод дзяцей; 
  • авалоданне ўменнямі аказання першай дапамогі пацярпелым у дарожна-транспартных здарэннях
 
Юны інспектар руху абавязаны:
  • Шанаваць гонарам, званнем інспектара руху, актыўна ўдзельнічаць у справах аб'яднання ЮІДР, своечасова і дакладна выконваць заданні Савета і камандзіраў;
  • Вывучаць Правілы дарожнага руху і быць прыкладам у іх выкананні;
  • Весці тлумачальную работу сярод аднагодкаў і дзяцей малодшага ўзросту па прапагандзе Правілаў бяспечных паводзін на дарогах; 
  • Умацоўваць грамадскі правапарадак, удзельнічаць ў папярэджанні парушэнняў дзецьмі правілаў дарожнага руху; 
  • Умацоўваць сваё здароўе, сістэматычна займацца фізічнай культурай і спортам.
Юны інспектар руху мае права:
  • Удзельнічаць у абмеркаванні ўсіх пытанняў, якія адносяцца да дзейнасці аб'яднання, уносіць адпаведныя прапановы; 
  • Выбіраць і быць выбраным у савет аб'яднання ЮИД; 
  • Авалодваць ведамі і навыкамі метадычнай і практычнай работы па прафілактыцы дзіцячага дарожнага траўматызму, атрымаць званне «Юны Інспектар Руху";
  • Звяртацца за дапамогай і кансультацыю па пытаннях бяспекі дарожнага руху і грамадскага правапарадку ў мясцовыя органы міліцыі; 
  • Юны Інспектар можа узнагароджвацца за актыўную працу граматамі, каштоўнымі падарункамі; накіроўвацца на раённыя, гарадскія, абласныя і рэспубліканскія злёт юных інспектараў руху