Інспектар ІДН Пузака В.А. правяла з выхаванцамі лагера прафілактычную гутарку.
Каб летнія канікулы не азмрочыла бяда, у прышкольным лагеры «Сонейка» прайшоў урок дарожнай бяспекі.
Для выхаванцаў арганізавалі прагляд прафілактычнага відэароліка пра тое, як пазбегнуць ДТЗ. Дзеці ўбачылі небяспечныя «дарожныя пасткі»: пераход у непадыходным месцы і гульні каля праезнай часткі.
Пасля прагляду дзеці абмеркавалі з выхавацелямі важнасць святлоадбівальных элементаў і ўважлівасці. «Лепш прадухіліць, чым лячыць!» — вырашылі юныя пешаходы.
Важатыя паабяцалі паўтараць ПДР на працягу ўсёй змены. Бяспечных канікул!
