Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Правила пользования средствами мобильной связи. Приложения 1, 2 к приказу № 236 от 01.09.2025

Аб прызначэнні асоб,

адказных за захоўванне сродкаў мабільнай сувязі вучняў гімназіі №14 г.Мінска

У адпаведнасці з Правіламі бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі праграм агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністра адукацыі ад 03.08.2022 №227 (у рэдакцыі ад 01.08.2025 №136), Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска”, Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі “Аб арганізацыі ў 2025/2026 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў іправядзенніфакультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі”, у мэтах абароны грамадзянскіх правоў усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу, садзейнічанні павышэнню якасці і эфектыўнасці атрымоўваных адукацыйных паслуг, забеспячэнні бяспечных і псіхалагічна камфортных умоў суб’ектам адукацыйнага працэсу

ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць парадак збору, захоўвання і выдачы сродкаў мабільнай сувязі:

1.1. штодня, не пазней чым за 10 мінут да пачатку вучэбных заняткаў, вучні гімназіі №14 г.Мінска абавязаны паставіць сродкі мабільнай сувязі ў рэжым вібравыкліку ці бясшумны рэжым і ў прысутнасці класнага кіраўніка або настаўніка-прадметніка, які праводзіць першы ўрок, змясціць свае сродкі мабільнай сувязі ў арганайзер (кейс, скрыню) у вучэбным памяшканні;

1.2. класны кіраўнік або настаўнік-прадметнік, які праводзіць першы ўрок, адзначае ў лісце выдачы наяўнасць тэлефонаў у вучняў, іх колькасць і размяшчае з арганайзера (кейса, скрыні) сродкі мабільнай сувязі ў арганайзер у спецыяльную шафу, адпаведную нумерацыі класа, ў настаўніцкай (месца захоўвання тэлефонаў), закрывае шафу на ключ і ключ здае ў кейс, які захоўваецца пад прыглядам інжынера-праграміста або аператара ЭВМ у настаўніцкай; сродкі мабільнай сувязі на працягу вучэбнага дня знаходзяцца ў зачыненай на ключ шафе;

1.3. класны кіраўнік або настаўнік-прадметнік, які праводзіць апошні ўрок па раскладзе, забірае перад апошнім урокам з арганайзера, які знаходзіўся ў шафе ў настаўніцкай, сродкі мабільнай сувязі ў арганайзер (кейс, скрыню) для пераносу тэлефонаў, нясе іх ў вучэбнае памяшканне і пасля заканчэння апошняга ўрока вяртае сродкі мабільнай сувязі вучням.

Настаўнікам забараняецца выдаваць сродкі мабільнай сувязі вучням у калідоры каля настаўніцкай, ствараць натоўп.

2. Зацвердзіць парадак дзеянняў пры карыстанні сродкамі мабільнай сувязі, указаным у алгарытме карыстання сродкамі мабільнай сувязі (Дадатак 1), а таксама выкарыстоўваць у працы Памятку, распрацаваную Міністэрствам адукацыі (Дадатак 2).

3. Ускласці адказнасць за захоўванне сродкаў мабільнай сувязі вучняў гімназіі №14 г.Мінска на класных кіраўнікоў, аператара ЭВМ Гардзейчык Я.У, інжынера-праграміста Куровіча В.А., на намеснікаў дырэктара як дзяжурнага адміністратара ў дзень дзяжурства.

4. Прызначыць адказнымі асобамі за прыём сродкаў мабільнай сувязі аператара ЭВМ Гардзейчыка Я.У., інжынера-праграміста Куровіча В.А., намеснікаў дырэктара ў дзень дзяжурства.

5. Класным кіраўнікам І-ХІ класаў правесці тлумачальную работу з вучнямі гімназіі №14 г.Мінска, з бацькамі вучняў на бацькоўскіх сходах 02, 03, 04.09.2025 па азнаямленні з правіламі абмежавання на выкарыстанне сродкамі мабільнай сувязі вучнямі ў час адукацыйнага працэсу ў гімназіі №14 г.Мінска.

6. Намесніку дырэктара па АГЧ Зубар Т.В. ажыццяўляць пастаянны маніторынг спраўнасці трох камер відэаназірання, якія забяспечваюць кантроль месца захоўвання тэлефонаў.

7. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намеснікаў дырэктара Доўнар І.П., Ганзееву А.А., Куневіч С.В., Маліноўскага Ю.В., Гурыновіч А.У., Зубар Т.В.

 

Дырэктар гімназіі                                                             М.І.Гарохава

Дадатак 1

да Загада №236

ад 01.09.2025

                  

АЛГАРЫТМ КАРЫСТАННЯ

СРОДКАМІ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ   (ІНТЭРНЭТ-СУВЯЗІ)

         У адпаведнасці з Дзяржаўным школьным стандартам, зацверджанай Пастановай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 10.05.2022 № 4.11, на падставе Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2025 № 136 “Аб змене пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” ад 3 жніўня 2022 № 227 у Дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска” распрацаваны Алгарытм карыстання сродкамі мабільнай сувязі.

1. Вучні гімназіі №14 г.Мінска маюць права прыносіць ва ўстанову адукацыі толькі 1 сродак мабільнай сувязі, які абавязаны паставіць у рэжым вібравыкліку ці бясшумны рэжым пры ўваходзе ў гімназію;

2. Сродкі мабільнай сувязі вучняў захоўваюцца ў спецыяльна вызначаным месцы- у настаўніцкай, дзе устаноўлены металічныя шафы, якія замыкаюцца на ключ.

3. Класны кіраўнік або настаўнік –прадметнік, які праводзіць 1 урок у класе, забірае перад урокам арганайзер (кейс, скрыню) у настаўніцкай, нясе яго у вучэбны кабінет, збірае ў арганайзер (кейс, скрыню) сродкі мабільнай сувязі вучняў да 1 урока, нясе іх у настаўніцкую пасля 1 урока, расстаўляе ў арганайзер, які знаходзіцца ў шафе, шафу замыкае на ключ, ключ здае ў кейс, які захоўваецца пад наглядам аператара ЭВМ або інжынера-праграміста ў настаўніцкай. Інфармацыю аб колькасці здадзеных тэлефонаў запісвае ў спецыяльны журнал.

4. Перад апошнім па раскладу ўрокам класны кіраўнік або настаўнік-прадметнік забірае тэлефоны з арганайзера з шафы ў настаўніцкай, склаўшы іх у арганайзер (кейс, скрыню) для пераносу сродкаў мабільнай сувязі, нясе іх у вучэбнае памяшканне, пасля заканчэння ўрока выдае вучням. Пусты арганайзер (кейс, скрыня) варочаецца настаўнікам у шафу ў настаўніцкую.

5. Для аператыўнай сувязі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), братамі (сёстрамі), іншымі блізкімі сваякамі ў выпадках неадкладнай неабходнасці, вучань звяртаецца да класнага кіраўніка або дзяжурнага адміністратара, які мае права выдаць тэлефон. Пасля ажыццяўлення званка, тэлефон размяшчаецца ў арганайзер у шафу класа.

6.Вучні, якія наведваюць ГПД, атрымліваюць тэлефоны пасля вучэбных заняткаў як усе астатнія вучні. Пры ўваходзе ў вучэбны кабінет, дзе праводзіцца ГПД, вучні абавязаны паставіць тэлефон у арганайзер у ячэйку пад нумарам, пад якім ён запісаны ў журнале ГПД. Арганайзер знаходзіцца на стале ў вучэбным кабінеце ГПД. Выхавальнік ажыццяўляе кантроль і нясе адказнасць за сродкі мабільнай сувязі, пры адыходзе вучняў на прагулку замыкаць вучэбны кабінет. Пры адыходзе вучня дадому- выдае сродак мабільнай сувязі.

7. У час правядзення выхаваўчага мерапрыемства ў рамках шостага школьнага дня сродкі мабільнай сувязі здаюцца арганізатару выхаваўчага мерапрыемства ў арганайзер (кейс, скрыню) і захоўваюцца ў настаўніцкай, пасля мерапрыемства выдаюцца вучням. Адказнасць за сродкі мабільнай сувязі ў суботу нясе дзяжурны адміністратар, арганізатар выхаваўчага мерапрыемства.

8. У выпадку аднакратнага парушэння правіл карыстання сродкамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), вучань павінен напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння Правіл карыстання тэлефонам у гімназіі №14 г.Мінска, якая падаецца намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Ганзеевай А.А. Класным кіраўніком (настаўнікам-прадметнікам) вучню праводзіцца адпаведны запіс у дзённік.

Пры паўторным факце парушэння правіл карыстання сродкамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) праводзіцца выняцце тэлефона ў вучня. У гімназію запрашаюцца бацькі (законныя прадстаўнікі), і пасля гутаркі з дырэктарам (членам адміністрацыі) ім вяртаецца сродак мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі). На вучня накладаецца спагнанне, вызначанае дырэктарам гімназіі №14 г.Мінска.

 Дадатак 2

да Загада №236

ад 01.09.2025