ЗАДАЧЫ ВЫХАВАЎЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НА 2019/2020 Н.Г.
У адпаведнасці з артыкулам 18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мэтай выхавання з’яўляецца фарміраванне ўсебакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца.
Асноўнымі задачамі выхавання з'яўляюцца:
- стварыць неабходныя ўмовы для станаўлення грамадзяніна і патрыёта, адказнага сем’яніна, конкурэнтназдольнайасобы, здольнай да прымання асэнсаваных рашэнняў, эфектыўнай, працоўнай і прафесійнай дзейнасці, якая садзейнічае развіццю і росквіту Рэспублікі Беларусь;
- спрыяць пашырэнню ведаў навучэнцаў аб гісторыі Беларусі, фарміраванню каштоўнасных адносін да сваёй Радзімы,глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў і культуры беларускага народа праз развіццё экскурсійнай
- дзейнасці;
- фарміраваць у навучэнцаў пазіцыі ненасілля, спагадлівасці, здольнасці да суперажывання, уменні мірна вырашаць
- канфлікты ў рамках прававога поля, а таксама гатоўнасці прытрымлівацца прынцыпаў і нормаў міжнароднага гуманітарнага права;
- садзейнічаць засваенню ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу ўтрымання роўнага навучання ў галіне захавання і
- ўмацавання здароўя, здаровага ладу жыцця, гендэрнай культуры, бяспечных і адказных паводзін;
- фарміраваць ў навучэнцаў асноў інфармацыйнай культуры як важнай складаючай агульнай культуры асобы, атрымання
- навучэнцамі першапачатковых уяўленняў аб інфармацыі, яе значэнні і разнастайнасці ў сучасным свеце, уменняў пошуку
- інфармацыі ва ўсёй сукупнасці інфармацыйных рэсурсаў, крытычнага асэнсавання інфармацыі;
- павысіць узровень выхаванасці навучэнцаў праз удасканаленне дзейнасці вучнёўскага самакіравання, фарміраванне
- лідарскай і арганізатарскай культуры навучэнца, рэалізацыю інавацыйных міні-праектаў;
- ажыццяўляць мэтанакіраваную дзейнасць па павышэнню ўзроўня бацькоўскай адказнасці за выхаванне дзяцей і асоб, якія іх замяняюць;
- фарміраваць экалагічны светапогляд, матывацыю да захавання навакольнага асяроддзя, садзейнічаць развіццю адказнага стаўлення да навакольнага асяроддзя і выніках сваёй дзейнасці;
- ажыццяўляць азнаямленне навучэнцаў з асновамі эканомікі на прыкладзе вядзення хатняй гаспадаркі, а таксама з асновамі прадпрымальніцкай дзейнасці;
- фармірааваць чалавека працы, здольнага знайсці сваё месца і прымяненне сваіх здольнасцяў у эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі напрамкамі выхавання навучэнцаў з’яўляюцца:
- ідэалагічнае выхаванне, якое вызначаецца прыярытэтамі развіцця беларускага грамадства і накіравана на фарміраванне цэласнай, маральна сталай, палітычна пісьменнай, актыўнай асобы ў сацыяльным жыцці грамадства ; забяспечвае фарміраванне ведаў асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прывіццё падрастаючаму пакаленню асноўных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;
- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;
- духоўна-маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў, фарміраванне маральнай культуры;
- полікультурнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых культур, нацыянальнасцяў, веравызнанняў і інш.;
- эканамічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне эканамічнай культуры асобы;
- эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне эстэтычнай культуры, развіццё пачуцця прыгожага;
- выхаванне псіхалагічнай культуры, якое вызначае развіццё і самаразвіццё асобы;
- выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, накіраванае на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці, фізічнае ўдасканаленне;
- выхаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, накіраванае на фарміраванне экалагічнайкультуры асобы;
- выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці, паўсядзённым жыцці;
- сямейнае і гендэрнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне адказных адносін да сям'і, шлюбу, выхавання дзяцей; усвядомленых уяўленняў пра ролю і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;
- сацыяльна-педагагічная падтрымка і аказанне псіхалагічнай дапамогі навучэнцам;
- працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на разуменне працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, фарміраванне гатоўнасці да ўсвядомленага прафесійнага выбару;
- выхаванне культуры быту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў дзяцей і вучнёўскай моладзі каштоўнасных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, уменні мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час.