Актывісты пярвічнай арганізацыі "Беларускі Саюз Жанчын" гімназіі 14 Гарохава М.І. і Язінская Н.В. напярэдадні Дня Перамогі павіншавалі старшыню Заводскай раённай арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму" Кулага Інэсу Георгіеўну. 
За кубачкам кавы Інэса Георгіеўна ўспамінала гады апаленага вайной дзяцінства, паведаміла, як жыла і працавала пасля вайны. Ад верша "Дзеці вайны" шчымліва забалела ў грудзях:
Дай Бог вам, моладзь наша залатая,
Ніколі гэткага ў жыцці каб не спазнаць,
Няхай сцяг міру над зямлёй лунае,
Каб дзеці ўсе маглі спакойна спаць...
Жадаем міра і спакою ўсім славянам! Са святам Перамогі!