Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

20.05.20

Акцыя “Увага! Дзеці”

З 20 па 31 мая 2020 года праходзіць гарадская прафілактычная акцыя “Увага! Дзеці!”. Гэта традцыйнае мерапрыемства, якое праводзіцца напярэдадні летніх канікул з мэтай папярэджвання і прафілактыкі дзіцячага траўматызму на дарогах.

У рамках акцыі ў гімназіі №14 г. Мінска пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх, інфармацыйная гадзіна “Асцярожна вуліца”, гульня “У школе дарожных навук”, дыстанцыйны конкурс электронных плакатаў “Бяспечнасць на дарозе”, конкурс малюнкаў “У школу іду бяспечна”, прагляд і абмеркаванне тэматычных відэаролікаў, віктарына “Нашы сябры дарожныя знакі”, выклік “Круці педалі па правілах”, акцыя “Стань яркім, стань прыкметным.” Таксама вучняў гімназіі чакаюць онлайн –сустрэчы з прадстаўнікамі раённага аддзела ДАІ.