Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

14.05.20

Дзень сям’і

   15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям'і. Сям'я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Сям'я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каму жадаем дабра і шчасця, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся. Менавіта ў сям'і мы вучымся любові, клопату і павагі і адказнасці.

   Да гэтай даты ў гімназіі №14 г. Мінска для ўсіх вучняў, для тых хто ходзіць на заняткі і для тых, хто вучыцца сённы дома цэлы тыдзень праходзіць анлайн-конкурс малюнкаў “Мая сям’я – маё багацце!” Вучні дасылаюць свае работы на электронную пошту, гугл-дыск, тэматычную групу ў сацыяльных сетках. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў суботу, 16 мая. А віртуальная выстава ў тэматычнай групе ГІД будзе працаваць з 16 па 23 мая. Кожны ўдзельнік групы зможа ўбачыць, якой уяўляецца сям’я вучням нашай гімназіі.