Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

08.05.20

Урок мужнасці “Памяць мацней за час”

Урок мужнасці “Памяць мацней за час” прайшоў у музеі Партызанскай славы гімназіі № 14 г. Мінска 8 мая.

Традыцыйна знакавыя мерапрыемствы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні праходзяць у гімназічным музеі. Загадчык музея, Таццяна Віктараўна Блешчава, яшчэ раз нагадала вучням аб тым, што экспазіцыі музея распавядаюць аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, аб зараджэнні партызанскага руха на Беларусі, аб дзеяннях партызан на акупіраванай тэрыторы. У цэнтры зала – макет партызанскай зямлянкі.Цэнтральная экспазіцыя музея расказвае аб дзейнасці партызанскай брыгады імя Сталіна, якая дзейнічала на тэрыторыі Дзяржынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Лектарская група вучняў 8 “Б” класа прадоўжылі загадчыка музея і распавялі пра 5 цудаў гімназічнага музея. Дарэчы, адна з экскурсій, падрыхтаванай саветам музея так і называецца “5 цудаў музея”. Прысутныя на ўроку мужнасці даведаліся пра рэчы, якія складаюць каштоўнасць музея і сабраны на працягу яго існавання. Трэба зазначыць, што гэтыя рэчы на самой справе выкарыстоўваліся партызанамі пад час Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую цікавасць выклікалі самаробная рацыя для сувязі партызан розных атрадаў, фотаапарат, якім партызаны рабілі здымкі і керасінавая лямпа, што выкарыстоўвалася ў партызанскіх зямлянках.

Удзельнікі ўрока мужнасці адназначна зазначылі, што маладому пакаленню неабходна захоўваць памяць аб трагічных старонках у гісторыі краіны, бо памяць мацней за час.