Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

17.01.20

Падведзены вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

  Цырымонія закрыцця трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” прайшла ў гімназіі №14 г.Мінска 17 студзеня.

  На працягу двух дзён праходзілі інтэлектуальныя спаборніцтвы па роднай мове і літаратуры. Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць алімпіяду па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў нашай беларускамоўнай гімназіі.

    На ўрачыстым мерапрыемстве лепшых знаўцаў роднай мовы віталі члены журы, упаўнаважныя прадстаўнікі аргкамітэта алімпіяды, настаўнікі і бацькі пераможцаў.

   Уручаючы пахвальныя водзывы ўдзельнікам алімпіяды дырэктар гімназіі №14 г.Мінска Марыя Іванаўна Гарохава адзначыла, што для большасці прысутных ў зале беларуская мова і літаратура не проста вучэбныя прадметы, а крыніца даследвання і вывучэння, натхнення і творчасці і, менавіта, дзякуючы ім, родны край і мова наша родная квітнее і развіваецца як актыўны сродак зносін моладзі, як надзея на векавое захаванне нашым народам сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці.

  На мерапрыемстве пераможцам былі ўручаны дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені. Трэба зазначыць, што сярод пераможцаў дыпломам І ступені ўзнагароджана і вучаніца 10 “Б” класа гімназіі №14 г.Мінска Анастасія Кісель, якую падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кацярына Вячаславаўна Калода.

  Удзельнікаў свята музычнымі падарункамі павіншавалі Заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль “Дударыкі”, салістка вакальнага калектыву “Мікст” Палаца дзяцей і моладзі “Арыён” Таісія Гладкіх, вучаніца 1 “А” класа гімназіі Элеанора Абрамава і музычны гурт “Канфеці” сярэдняй школы №43 г. Мінска.

  Завершаны трэці этап алімпіяды, але інтэлектуальныя баталіі па беларускай мове і літартуры працягваюцца: пераможцы трэцяга этапу прымуць удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе будуць вызначаны лепшыя вучні па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў нашай краіне.