Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

17.11.19

Усім светам супраць тытуню

  Гімназічны тур раённага конкурсу “Усім светам супраць тытуню” прайшоў у гімназіі №14 г. Мінска 16 лістапада. Мерапрыемства праводзілася ў форме флэшмоба з мэтай прыцягненне ўвагі да фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, выхавання каштоўнасных адносін да ўласнага здароўя, прафілактыкі курэння.

  Удзел у конкурсе прынялі шэсць каманд вучняў 5-9 класаў. Кожнае выступленне было яркім і запамінальным: вучні нестандартным спосабам стараліся звярнуць увагу на праблему курэння. У выніку атрымаўся сумесны флэшмоб з агульным лозунгам “Мы не курым, мы танцуем!”

  Першае месца ў конкурсе атрымалі вучні 8 “А” і 8 “Б” класаў, другое – у каманды 6 “Б” класа і трэцяе месца дасталося 6 “А” класу. Віншуем пераможцаў і жадаем паспяхова выступіць ў раённым этапе конкурсу.