Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

07.10.19

Дзень настаўніка

  Святочны КВЗ, прысвечаны Дню настаўніка, прайшоў у гімназіі 4 кастрычніка. Гэта быў па-сапраўднаму вясёлы батл настаўнікаў і вучняў дзясятых класаў. У першым конкурсе “Прывітанне ” гледачы даведаліся, што каманда вучняў выбрала назву “Шматкроп’е”, а настаўнікаў – “Мафія”.

 У конкурсе “Дамашняе заданне” каманды паказвалі сваё бачанне школьнага жыцця праз невялікія інсцэніроўкі.

 Завяршыўся КВЗ музычным конкурсам. Каманда вучняў прадставіла сцэнку аб значнасці беларускаў мовы ў жыцці сучаснага юнака і паказала нестандартны танец. Каманда настаўнікаў, у сваю чаргу, прадэманстравала праблемы сучаснага педагога праз мюзікл “Муха-цакатуха”, чырвонай стужкай праз які праходзіла думка, што школа –гэта не толькі гульня, але і сур’ёзная праца.

 Журы нялёгка было вызначыць лепшую каманду, таму што кожнае выступленне было насычаным, запамінальным і яскравым. Па выніках гульні каманды набралі аднолькавую колькасць балаў .

 КВЗ закончыўся, але сюрпрызы для настаўнікаў працягваліся. Адзінаццікласнікі выказалі словы ўдзячнасці сваім дарагім педагогам і прыпаднеслі ім салодкі пачастунак.