Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

01.10.19

Мы ўжо першакласнікі!

 Традыцыйнае свята прысвячэння ў першакласнікі прайшло ў гімназіі 30 верасня. Для 113 вучняў першых класаў гэта быў па-сапраўднаму святочны дзень.

Пачалося мерапрыемства з гульні–падарожжа “У краіне ведаў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, рэбусы, рашалі лагічныя задачы.

Пасля гульні першакласнікаў чакала сустрэча з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім. У звароце да вучняў ён акцэнтаваў сваю ўвагу на тым, што ўсе мы павінны любіць і шанаваць сваю сям’ю, свой род і сваю краіну, ведаць гісторыю свайго краю і паспяхова адольваць прыступкі гімназічнага жыцця.

Першакласнікі чыталі госцю вершы і спявалі песні, а У.Ліпскі падарыў кожнаму класу кнігу “Мая Беларусь”, пакінуўшы на памяць аўтограф на першай старонцы.