Гімназія № 14 г.Мінска

09.01.2018
Ушанаванне лепшых вучняў устаноў адукацыі Заводскага раёна.

5 студзеня 2018 года  на базе  кафэ  гімназіі №14 г.Мінска адбылося  доўгачаканае  свята - ушанаванне лепшых вучняў, выдатнікаў, пераможцаў і прызёраў конкурсаў, алімпіяд і спаборніцтваў устаноў адукацыі Заводскага раёна па выніках 2016/2017 навучальнага года.

 

Урачыстую цырымонію ўзнагароджання адкрыла Аксана Уладзіміраўна Няхайчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Яна павітала щдзельнікаў цырымоніі, падзякавала ўсім, хто сваёй працай дамогся добрых вынікаў, удзельнічаў і перамагаў. «У вашых руках ваша шчасце і будучыня Беларусі. Умацоўвайце і памнажайце традыцыі краіны, будзьце годнымі грамадзянамі»- акцэнтавала ўвагу Аксана Уладзіміраўна.

Шмат цёплых слоў у гэты дзень было сказана і ў адрас педагагічных калектываў устаноў адукацыі і бацькам. Але ў цэнтры ўвагі ўсё ж такі заставаліся дзеці.

 

 

«Сярод моладзі - вельмі шмат таленавітых хлопцаў і дзяўчат. Адны спяваюць песні, іншыя танчаць, трэція малююць карціны, чацвёртыя складаюць вершы, гэта можна працягваць бясконца. Дзеці вызначыліся не толькі ў вучобе, але і паспяховым удзелам у фестывалях, конкурсах, прадметных алімпіядах. І ўсё гэта навучэнцы ўстаноў адукацыі Заводскага раёна г.Мінска» - шчыра радавалася начальнік упраўлення адукацыі адміністрацыі  Заводскага раёна г. Мінска Ляхновіч Людміла Расціславаўна.

 

Завяршылася цырымонія ўручэння дыпломаў і памятных падарункаў святочным канцэртам, які падрыхтавалі артысты ПДіМ «Арыён» Заводскага раёна і салодкім сталом.

 

 

Яркае атмасфернае свята адбылося, і вядучыя не маглі не падзякаваць адміністрацыю Заводскага раёна за такую добрую традыцыю.