Гімназія № 14 г.Мінска

09.01.2018
Конкурс скульптур з прыродных матэрыялаў «Казачныя Каляды»

Конкурс скульптур з прыродных матэрыялаў «Казачныя  Каляды» прайшоў 7 студзеня 2018 года ў Заводскім раёне.  Конкурс сабраў больш за 1 500 чалавек, у асноўным гэта былі педагогі, вучні і бацькі з розных устаноў адукацыі Заводскага раёна. Пляцоўка перад «Чыжоўка-Арэнай» ператварылася ў экспазіцыйную творчую  прастору, дзе працавалі ўдзельнікі спаборніцтваў.

 У 11.30 адбылося ўрачыстае адкрыццё конкурсу. З віншавальным словам да ўдзельнікаў і гасцей свята звярнуўся Глава адміністрацыі Заводскага раёна Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч.

 

Педагогі 14 гімназіі з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у дадзеным конкурсе. І хай мы і не занялі прызавога месца, затое атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Мы лепшыя!!!