Гімназія № 14 г.Мінска

18.12.2017
Акцыя “Нашы дзеці”

У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” вучні гімназіі №14 г. Мінска прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы падарункаў для дзяцей-сірот, дзяцей –інвалідаў, выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў. Гэта школьныя прылады, дзіцячыя цацкі, цукеркі, а таксама ўласныя  мастацкія вырабы.

Выхаванне міласэрнасці – адзін з ключавых накірункаў выхаваўчай дзейнасці гімназіі. У лістападзе месяцы ў гімназіі адбыўся традыцыйны восеньскі кірмаш: вучні разам з бацькамі шырока прадстаўлялі выпечку, вырабы з прыроднага матэрыялу, сувеніры, якія зрабілі сваімі рукамі.

 Сродкі, сабраныя на кірмашы, навучэнцы і бацькі ІІ “А”, ІІІ “А”, ІІІ “В” класаў накіравалі на дапамогу.  Яны ўдзельнічалі ў дабрачынным марафоне "Усе фарбы жыцця для цябе”,  каб дамагчы хвораму  Паўлу Кіслюку і падараваць  яму  цяпло сваіх сэрцаў.

11 снежня 2017 года у 19.00 у Маладзёжным тэатры эстрады ў рамках Рэспубліканскага дабрачыннага марафону "Усе фарбы жыцця для цябе» адбыўся дабрачынны вечар з удзелам пастаянных валанцёраў руху “Добрае Сэрца”.  Гімназісты і бацькі працягнулі ўдзел, набыўшы 10 квіткоў на  дабрачынны канцэрт.

Мы верым , што сабраныя сродкі абавязкова дапамогуць Паўлу выздаравець і абавязкова дапамогуць яму адчуць усю радасць дзяцінства.

ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ, вучням і бацькам ІІ “А”, ІІІ “А”,  ІІІ “В” класаў гімназіі №14 г. Мінска