Гімназія № 14 г.Мінска

12.12.2017
Навучэнцы V“А” прынялі ўдзел у навагодняй акцыі «Нашы дзеці»

11 снежня 2017 года навучэнцы V“А” класа разам з класным кіраўніком Касаткінай Таццянай Валянцінаўнай прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якое  адбылося ў Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі . Пачуццё радасці перапаўняла маладыя сэрцы. Дзяцей  чакалі інтэрактыўная пляцоўка «Зімовыя забавы», мультсалон «Навагоднія кінаказкі», вясёлае караоке і займальныя майстар-класы. А забаўляльная шоу-праграма "Падарожжа ў навагоднюю краіну» падарыла юным гледачам сустрэчу з Дзедам Марозам і іншымі любімымі героямі. І, вядома, ніхто не застаўся без салодкага падарунка.