Рашэннем Савета гімназіі ад 10.04.2017 і Апякунскага савета гімназіі № 14 г.Мінска ад 26.04.2017 з 01.09.2017 у гімназіі №14 г.Мінска для навучэнцаў 2-4, 6-10 класаў уводзіцца абавязковы элемент школьнай формы-трыкатажная безрукаўка з эмблемай гімназіі.
Для вырабу безрукавак распрацаваны план дзеянняў:
1. Тэхнолаг прадпрыемства ў перыяд з 22.05.2017 па 27.05.2017 прыязджае ў гімназію для зняцця мерак індывідуальна з кожнага навучэнца. Пасля на кожным гатовым вырабе будзе замацавана персанальная бірка з указаннем прозвішча навучэнца-яго ўладальніка, што выключыць неадпаведнасць размераў.
2. Бацькі пералічваюць з 22.05.2017 па 30.05.2017 на разліковы рахунак гімназіі па 22 рублі за адну безрукаўку незалежна ад размера вырабу.
3. Прадаплата (50% ад кошту заказа за выраб безрукавак) праводзіцца бухгалтэрыяй гімназіі да 05.06.2017 па безнаяўнаму разліку на прадпрыемства “Слонмімская КПФ”.
4. Гатовыя безрукаўкі завозяцца ў гімназію з 07 па 24.08.2017, дзе іх змогуць забраць бацькі.
5. Да 25.08.2017 бухгалтэрыя гімназіі павінна правеці канчатковы разлік.
6. У выпадку нежадання бацькамі набыць абавязковы элемент школьнай формы- трыкатажную безрукаўку – для навучэнцаў гімназіі пытанне аб прычынах адказу будзе разглядацца на пасяджэнні Савета гімназіі 28 жніўня 2017 года.

>Азнаёміцца з каталогам формы<
Па пытаннях звяртацца па тэл. 295-21-37- прыёмная;
346-86-26- намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце