Гімназія № 14 г.Мінска


Мастацкі кіраўнік –
Заслужаны дзеяч культуры
Рэспублікі Беларусь,
выдатнік адукацыі,
"Мінчанін года" – 2010
у вобласці культуры
Дзмітрый Дзмітрыевіч Ровенскі

 

Заслужаны аматарскі калектыў
Рэспублікі Беларусь
фальклорны ансамбль
"Дударыкі"

З дзейнасцю заслужанага аматарскага калектыву
"Дударыкі" можна пазнаёміцца на сайце 
http://dudariki.by


 Нашы творчыя дасягненні 

Свята горада
Верасень 2014 г.
Свята горада. На святочнай сцене
Верасень 2014 г.
Свята горада
Верасень 2014 г.
На фестывалі ваеных гістарычных груп
Аўстрыя 2014 г.
З прэзідэнтам фестывалю генералам Х.Эберлам
На фестывале “Карагод сяброў”
г. Навасібірск 2014 г.
Фестываль "Цветение яблонь" у Польшчы
Май 2014 г.
Францыя. Парыж штаб-кватэра "Юнэска"
З хорам імя Пятніцкага
Польшча. Гран-пры фестывалю
г. Гданьск 2013
З 9 па 16 студзеня 2013 г. у  г.Навасібірску праводзіўся XII Міжнародны Маланінскі фестываль –конкурс.(І. І.Маланін-легендарны сібірскі баяніст-самародак) Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі на конкурсе мастацкі кіраўнік ансамбля “Дударыкі” Дз.Дз.Ровенскі, які, дарэчы, з’яўляўся старшынёй журы,  і ўдзельнік ансамбля вучань 6 Б класа Лукашэвіч Антон. Праграма фестывалю была вельмі насычаная. Акрамя конкурсных выступленняў,   нашы музыканты далі 8 канцэртаў у дзіцячых дамах Навасібірска, у доме інвалідаў, вайсковай частцы. Былі таксама творчыя сустрэчы, семінары, экскурсіі, запісы на радыё і тэлебачанне.
У сцюдзёныя сібірскія марозы жыхары г.Навасібірска, сярод якіх нямала выхадцаў з Беларусі, з энтузіязмам апладыравалі дударыкам, якія сагравалі іх беларускай народнай музыкай: полькамі, найгрышамі, вальсамі.  Нашы музыканты атрымалі ганаровыя ўзнагароды. Лукашэвіч Антон- дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Гармонік” ва ўзроставай групе да 14 гадоў. У намінацыі “Настаўнік-вучань” Ровенскі Дз.Дз. і Лукашэвіч А. атрымалі Гран-пры.  Акрамя таго, Ровенскі Дз.Дз. удастоены  ганаровага звання “Народны музыкант Расіі”.
Па просьбе мэра г. Навасібірска нашы дударыкі выступілі з праграмай на адкрыцці выставы ЭКСПА, на якой была прадстаўлена беларуская тэхніка фірмы “Амкадор”.
Спадзяёмся, што супрацоўніцтва з Навасібірскім культурным цэнтроам працягнецца. Калектыў “Дударыкі” запрошаны для ўдзелу ў святкаванні 120-годдзя г. Навасібірска ў чэрвені 2013 года.
Рэспубліканскае свята "Дажынкі" 
Верасень 2011 год 
Японская дэлегацыя з г. Сэндаі. 
Жнівень 2011 год 
 “Дударыкі” з рэжысёрам і вядучымі канцэрта
Палац культуры Прафсаюзаў. "Дударыкі" на канцэрце, прысвечанага "Дню работнікаў таргоўлі"
Ліпень 2011 год 
Палац культуры МТЗ. Фестываль “Гармонік збірае сяброў”. Так іграюць толькі “Дударыкі”.
Май 2011 год 

Міжнародны фестываль г. Сеул
Паўднёвая Карэя
“Дударыкі” і канцэртная група з В’етнама і Манголіі.
Май 2011 год

Міжнародны фестываль г. Сеул
Паўднёвая Карэя

Май 2011 год

“Дударыкі” cвяткуюць 40 год




Намеснік Міністра культуры Т.І. Стружэцкі віншуе “Дударыкаў” з юбілеем.
Заслужаная артыстка РБ А. Спірыдовіч – вядучая юбілейнага канцэрта ансамбля “Дударыкі”



“ Нават пральная дошка паіграе трошкі…”
"А ў нашай старонцы салаў’і спяваюць, а ў нашым ансамблі дудачкі іграюць"
 “Бубен б’е, цымбалы звоняць…”
“А вам слабо…?”

“Карагод вялікі --- вуліца малая…”

Гала-канцэрт. 11-ты Міжнародны конкурс-фестываль імя І. Маланіна. Прыз сімпатыі гледачоў атрымалі А. Цімафееў; Д. Ровенскі; Заслужаная артыстка Расіі, салістка ансамбля “ Частушка” імя Г. Завалокіна В. Міхайлава.
г. Навасібірск. Д.Ровенскі і І. Пугач з Заслужаным артыстам Расіі А.Завалокіным, З. Завалокіным і артысткі народнага ансамбля “Каліна красная” (пасля канцэрта).
Студзень 2011 г.
г.Навасібірск. Расія. 11-ты Міжнародны конкурс-фестываль імя І. Маланіна
Журы Міжнароднага фестываля імя І. Маланіна:
- Заслужаны артыст Расіі, прафесар М. Эскін;
- Заслужаны дзеяч культуры РБ Д. Ровенскі; 
- Кіраўнік народнага ансамбля г. Навасібірска “Вечёрка” А. Завалокін; 
- Кіраўнік дзіцячага ансамбля г. Навасібірска Л. Чудаў
Студзень 2011 года
“Дударыкі” на адкрыцці форума.
Прэм’ер-міністр С.С. Сідорскі.
Кастрычнік 2010 года 
Мэр г. Мінска М. А.Ладуцька ўручае
медаль “Мінчанін года” кіраўніку
ансамбля Дз. Ровенскаму.
Верасень 2010 года