Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

25.05.23

25 мая - час апошніх званкоў па ўсёй краіне

Гімназія 14 урачыста далучылася да святочных мерапрыемстваў.
20 дружных, смелых, прыгожых юнакоў і дзяўчат сёння адправіліся ў дарослае жыццё. Апошні званок - гэта заўсёды кранальная падзея, на якой прысутнічаюць настаўнікі , родныя і блізкія выпускнікоў, сябры.
Са шчырымі пажаданнямі да адзінаццацікласнікаў звярнуліся дырэктар, госці, першая настаўніца.
Мы ўсе жадаем нашым вучням заўсёды ісці за марай, не здавацца на дасягнутым.
Пасля ўрачыстай лінейкі выпускнікі 9-ых і 11-ага класаў разам з класнымі кіраўнікамі адправіліся ўскладаць кветкі да мемарыяльнага комплекса Беларусь Партызанская.