Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

20.05.23

У рамках прафарыентацыі і азнаямлення з краявідамі роднага краю вучні 1А класа напярэдадні выходных наведалі выязную экскурсію па маршруце МІНСК-ЛАГОЙСК-МІНСК

Навучэнцы завіталі ў госці да пчаляра на аграсядзібу ГАЕНСКІЯ ВЫТОКІ.
Пазнаёмілі са складанай і карпатлівай працай пчаляра, паўдзельнічалі ў майстар-класе ПРАЦАВІТЫЯ ПЧОЛКІ, былі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай праграмы ПРАЦУЙ ЯК ПЧОЛКА, наведалі кантактны заапарк, з клопатам і задавальненнем пачаставалі жывёлак, пабывалі на рацэ ГАЙНА, дзе назіралі за сямействам баброў і безумоўна пачаставаліся беларускімі стравамі з МЁДАМ!
Беларускія краявіды ўразілі першачкоў і безумоўна адклалі станоўчы адбітак на фарміраванне асобы сапраўднага выхаванца і патрыёта сваёй Радзімы.