Вучні 7-9 класаў гімназіі №1 імя Ф.Скарыны, гімназіі №5 імя герояў сустрэчы на Эльбе, гімназіі №7, гімназіі №14, гімназіі №28, сярэдніх школ №111 і 162 пазнаёміліся ў ходзе інтэрактыўнай гульні з элементамі трэнінгу, расказалі аб сваіх дасягненнях у вучэбнай дзейнасці. Заняткі пачаліся з практыкуму "Пачынаецца ўсё з любві, а іначай і жыць немагчыма..." Разам напісалі дыктоўку, пасля праверкі якой стала зразумела, што шмат яшчэ нявывучаных правілаў і непрачытаных цікавых літаратурных старонак. Дырэктар гімназіі Гарохава М.І., выкладчыкі студыі Язінская Н.В., Калода К.В. і Хмяльніцкая Н.В. пажадалі "Купалінцы" імкнення да новых ведаў і новых перамог!