Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навін

15.09.20

Дружба – гэта я і ты!

  У раённым квэсце “Дружба – гэта я і ты!” прынялі ўдзел вучні чацвертых класаў гімназіі № 14 г. Мінска 14 верасня. Мерапрыемства было арганізавана педагогамі дадатковай адукацыі Палаца дзяцей і моладзі “Золак”. Сустракаў удзельнікаў квэста талісман палаца Золік. Ён павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам навучальнага года і пажадаў поспехаў у вучобе, а таксама ўдачы ў праходжанні этапаў гульні.

   Каб першымі дайсці да фіналу і разгадаць зашыфраванае слова, трэба было выканаць заданні па маршрутным лісце, які складаўся з наступных этапаў: спартыўны, літаратурны, музычны, ветлівы, інтэлектуальны. Вынікам пошуку на кожнай станцыі былі зашыфраваныя літары, з якіх складалася галоўнае слова квэста. Трэба зазначыць, што вучні гімназіі паспяхова справіліся з усімі заданнямі і атрымалі сертыфікат.